Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэстчане адмаўляюцца ад паслугаў турфірмаў

28  Апреля 2011 г.  в 11:09, показов: 3138 : Отдых, туризм, путешествия


Большасць брэстчан у бліжэйшы час адмовіцца ад паслуг турыстычных фірм. Турфірмы горада пустуюць у сувязі з чаканай дэвальвацыяй валюты.

Дзяржаўныя турфірмы ў асноўным спасылаюцца на тое, што вінаваты самі людзі – «паскупалі долары і давялі эканоміку да чарговага крызісу». Прыватныя турфірмы адмаўляюцца ад каментароў наконт склаўшайся эканамічнай сітуацыі, бо апынуліся на мяжы банкруцтва.

Нягледзячы на тое, што хутка пачнецца турыстычны сезон, брэстчане не спяшаюцца аддаваць валюту за паслугі турфірм:

– Шкада долара, нікуды я не паеду з дапамогай турфірмаў, гэта дакладна. Калі кудысьці паеду, буду сама шукаць праз інтэрнэт штосьці, абыходзячы турфірмы.

– У прынцыпе з дзяўчынай планавалі куды-небудзь выбрацца, хаця б у бліжэйшую Украіну. Але, як аказваецца, з нашым курсам валют, які ўвесь час змяняецца і ў турфірмы даўно ўжо свой. Даволі праблематычнай аказваецца паездка. Курс долара даволі высокі.

– У мінулым годзе, як і ўсе, ездзіў. У гэтым годзе наўрад ці атрымаецца, тым больш, ведаеце якія праблемы ў краіне з валютай. А пераплочваць за долар не маю фізічнай магчымасці.

Гэтае лета, у сувязі з адсутнасцю долараў у абменніках, будзе значна адрознівацца для беларусаў ад мінулых турыстычных сезонаў.

Аліса Поль,, Брэст.