Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкія сацыял-дэмакраты дапамагаюць шматдзетнай сям’і

27  Апреля 2011 г.  в 15:42, показов: 2623 : Благотворительность


Дапамогу шматдзетнай сям’і з Маларыцкага раёна абяцае берасцейская гарадская арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада.

Як адзначае першы намеснік Ігар Маслоўскі, партыйцы адразу адгукнуліся на праблемы сям’і:

- Да аднаго з сябраў нашае арганізацыі звярнулася шматдзетная жанчына з просьбай аб дапамозе. Мы вырашылі адгукнуцца на гэтую просьбу і сабралі дзіцячыя рэчы, а таксама канцылярскія тавары.

Шматлікія сябры партыі патрымалі акцыю і працягваюць прыносіць рэчы для шматдзетнай сям’і.

Аліса Поль,, Брэст