Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце пройдзе Дзень шведскай і беларускай літаратуры

27  Апреля 2011 г.  в 11:58, показов: 2328 : Праздники, события, мероприятия


4 чэрвеня ў брэсцкім Цэнтры Моладзевай творчасці пройдзе штогадовы конкурс юнацкай паэзіі ў рамках Дня шведскай і беларускай літаратуры.

Гасцямі мерапрыемства стануць шведскі фатограф Марыя Сёдэрберг, раманіст Ула Ларслю, прадстаўнік Шведскага інстытута Анн Вікслём, а таксама беларускі бард Віктар Шалкевіч, пісьменнік Усевалад Сцебурака ды іншыя.

Як кажа метадыст Цэнтра Моладзевай творчасці горада Брэста Вера Волкава, у гэтым годзе паэты павінны прадставіць свае творы на пэўную тэму:

- Сёлета будзе больш цікавая тэма: за здаровы лад жыцця. Гэта крыху абавязвае паэтаў, я думаю цяжка вядома, калі табе ставяць тэму. Але пабачым – няхай моладзь папрацуе.

Удзельніца конкурсу юнацкай паэзіі 2009 Марта Мартынюк лічыць, што юным паэтам трэба даваць больш месца для творчасці:

- У той год, калі я удзельнічала, тэма была вольная. Можна было проста прадставіць любы свой верш без нейкае вызначанае тэмы. Сёлета ж сама тэма мяне бянтэжыць: здаровы лад жыцця. Я думаю, што мастаку, творцу цяжка заганяць сябе ў нейкія рамкі – усё роўна не зробіш так, як хацелася.

Конкурс юнацкай паэзіі ды Дзень шведскай і беларускай літаратуры пройдзе пры падтрымцы шведскага нацыянальнага саюзу “За грамадства без наркотыкаў”.

Аліса Поль, , Брэст
 




Система Orphus