Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Першамайскі пікет у Брэсце не дазволілі

26  Апреля 2011 г.  в 23:22, показов: 2569 : Политика, власть, оппозиция


Брэсцкаму Свабоднаму прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці і брэсцкай гарадской арганізацыі “Справядлівы свет” у правядзенні пікетавання ў Сусветны дзень працы адмоўлена.

У пікетах актывісты хацелі распавесці аб павышэнні коштаў і мізерных заробках насельніцтва. Ганна Гурана, спецыяліст па інфармацыйнай працы беларускага Свабоднага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці, лічыць, што пікет меў бы сэнс у такое свята толькі ў масавых месцах.

- Яны тлумачылі гэта тым, што ў нас адзінае дазволенае месца ў горадзе для такіх мерапрыемстваў - гэта стадыён "Лакаматыў". А мы падавалі заяўку на пікет каля ўваходу ў парк "1 мая". Парк названы ў гонар гэтага свята, то і было б лагічна там правесці пікет. Няма сэнсу ісці на "Лакаматыў" у такі дзень.

Месцамі пікетавання павінны былі стаць: пляцоўкі каля Дома культуры прафсаюзаў ды пры ўваходзе ў парк “1 мая”.

Аліса Поль, Брэст,.

Фота cruzo.net