Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Бярозе выстава мастацкага кавальства (фота)

23  Апреля 2011 г.  в 14:07, показов: 5114 : Музыка, кино, музеи, выставки


У Бярозаўскай галерэі мастацтваў праходзіць выстава вырабаў, выкаваных з жалеза. Ініцыятарамі і арганізатарамі гэтай выставы сталі маладыя кавалі творчай майстэрні «Крывіч» з Бярозы.

Да ведама наведвальнікаў выстаўлена больш 25 мастацкіх вырабаў самага шырокага дыяпазону – ад побытовых прадметаў да прадметаў мастацтва, сярод якіх ружа, цюльпан, люстэрка ў прыгожым абрамленні і іншая.

Удзельнік выставы, каваль Ігар Буранка з Бярозы, кажа, што іх мастацкая кавальская работа паглынае шмат часу, але прыносіць і задавальненне:

– Каб людзі паглядзелі, што гэта такое. Ёсць група людзей, якія хочуць у сваёй хаце або ў сваёй кватэры мець прыгожыя нестандартныя мастацкія рэчы. Купляюць, заказваюць пярылы да хаты, люстры і падсвечнікі.

Выстава працягнецца да сярэдзіны траўня.

Ганна Васілевіч,.

Фота аўтара.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!