Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Абласны суд Брэста часткова задаволіў скаргу Ляўчука

1 18  Апреля 2011 г.  в 16:22, показов: 2841 : Политика, власть, оппозиция


Алесь Ляўчук, былы супрацоўнік газеты “Знамя юнасці”, больш не вінен выбачацца перад гэтай газетай.

Брэсцкі абласны суд палічыў, што блог Алеся Ляўчука не з’яўляецца сродкам масавай інфармацыі, а таксама “Радыё Свабода”, якой даваў па гэтаму пытанню Алесь інтэрв’ю, не зарэгістравана як сродак масавай інфармацыі ў Беларусі, і таму суд палічыў, што змешчанае абвінавачванне аб звальненні па палітычных матывах былога супрацоўніка газеты “Знамя юнасці”не наносіць шкоды рэпутацыі газеты “Знамя юнасці” суд палічыў несапраўдным.

Журналіст Алесь Ляўчук лічыць, што адбыўся нейкі зрух у судовай сістэме Рэспублікі Беларусь:

- Я лічу што сёння адбыўся нейкі зрух – стала меней маразму, да якога прывялі дзеянні газеты “Знамя юнасці”. Абласны суд вырашыў не ствараць прэцэдэнт калі б я павінен быў выбачыцца на старонках гэтага выдання і на іх сайце.

Глеб Ганчароў, юрыст-консульт газеты “Знамя юнасці”, лічыць, што хаця газета і фінансуецца дзяржавай, гэта не замінае ёй падаваць аб’ектыўную інфармацыю:

- Газета дзяржаўная, але гэта зусім не значыць, што яна нейкая суб’ектыўная, таму што кожны ўласнік СМІ, вядома ж стварае ўласнае СМІ дзеля таго каб праводзіць уласную інфармацыю.

Алесь Ляўчук, рашэннем абласнога суда, мусіць выплаціць выдаткі на праезд супрацоўнікаў газеты “Знамя юнасці”, якія былі камандыраваныя на суды па гэтай справе.

Аліса Поль, , Брэст
 




Система Orphus