Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сітуацыяй з цыгарэтамі заняўся старшыня аблвыканкама

17  Апреля 2011 г.  в 12:45, показов: 2625 : Бизнес, экономика, аналитика


Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар узяў пад асабісты кантроль сітуацыю, якая склалася ў вобласці з цыгарэтамі.

Прадпрымальнікі заяўляюць, што тытунёвыя вырабы не пускаюць у рэалізацыю нягледзячы на тое, што склады поўныя тавару.

Увечары ў пятніцу з 19-й да 21-й гадзіны, старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэту адказваў па тэлефоне на пытанні жыхароў вобласці. Збольшага пытанні тычыліся працы жыллёва-камунальных службаў.

Пасля пытання аб тытуні і аповяду пра перапоўненыя склады, Канстанцін Сумар заявіў: “Я ведаю з чым гэта звязана”, паабяцаўшы разабрацца з гэтай непрыемнай сітуацыяй:

- Мы гэтую тэму абавязкова падымем на узроўні рэспублікі, ва урадзе. Зразумейце, што як бы мы не прымушалі гродзенскую тытунёвую фабрыку працаваць, але калі ў яе не хапае сыравіны і яна не можа забяспечыць заяўкі буйных гандлёвых прадпрыемстваў, так як "Табак-Инвест" робіць, то, канечне, ён не мае такой магчымасці. Але я напрыклад падтрымліваю і салідарны з Вамі, што патрэбна нешта знаходзіць, каб і Вы працавалі там.

Эканамісты, як і прадпрымальнікі адзначаюць, што гэта звязана з чарговым падвышэннем коштаў на акцызы. Мяркуюць, што новыя кошты будуць не толькі на тытунёвыя вырабы, але і на некаторыя алкагольныя напоі ў прыватнасці – піва.

Зміцер Кісель,, Брэст.