Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Алесь Ляўчук: Я буду працягваць змагацца і адстойваць сваю пазіцыю

16  Апреля 2011 г.  в 13:19, показов: 2947 : Политика, власть, оппозиция


Незалежны журналіст Алесь Ляўчук падаў апеляцыю на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста па справе супраць беларускай газеты "Знамя юности". Разгляд справы адбудзецца 18 красавіка ў 9.30 ў Брэсцкім абласным судзе. "Я спадзяюся, што абласны суд усё ж адменіць незаконнае рашэнне суда Маскоўскага раёна Берасця, па якім я павінен змяніць свае перакананні. А права мець перакананні забяспечана мне канстытуцыяй. Але калі мае спадзяванні не спраўдзяцца, я буду працягваць змагацца і адстойваць сваю пазіцыю. Калі рашэнне абласнога суда будзе не на маю карысць, накірую скаргу старшыні суда і буду абскарджваць рашэнне ў вышэйшай інстанцыі. Цяперашняе рашэнне суда Маскоўскага раёну я, і не толькі я, лічу абсурдным і антыканстытуцыйным", - распавёў Еўрарадыё Алесь Ляўчук. Нагадаем, Ляўчук быў звольнены з газеты "Знамя юности" пасля таго, як адмовіўся напісаць выкрываючыя матэрыялы пра падзеі 19 снежаня 2010 г. на плошчы Незалежнасці і аб альтэрнатыўных кандыдатах у прэзідэнты. Пра ліст ад рэдакцыі, дзе яго папрасілі "звольніцца па асабістаму жаданню", ён напісаў у сваім блозе, што і стала падставай для абвінавачвання ў паклёпе. Суд Маскоўскага раёна Брэста задаволіў пазоў газеты. Паводле рашэння суда, журналіст абавязаны аплаціць 280 тысяч за публікацыю абвяржэння на старонках "Знамя юности", 105 тысяч за падачу іскавай заявы з боку газеты і каля 700 тысяч - у якасці кампенсацыі за транспартныя выдаткі.

Источник информации: