Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Нельга набыць цыгарэты для рознічнага продажу

15  Апреля 2011 г.  в 17:55, показов: 2470 : Бизнес, экономика, аналитика


На дадзены момант у Брэсце і Брэсцкай вобласці ў прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу няма магчымасці набыць цыгарэты для рознічнага продажу. На аптовых базах Белбакалея, Прадтавары і іншых цыгарэт няма.

Як стала вядома берасцейскаму прадпрымальніку Уладзіміру Катрычу, фірма “Табак-Інвест”, цыгарэты якой карыстаюцца попытам, адпускае іх толькі вялікім крамам, універсамам і супермаркетам, у якіх устаноўлена абсталяванне пад цыгарэты фірмы ZTI (ДЖыТЭІ):

- Такое абсталяванне ў прадстаўнікоў малога бізнесу не ўсталёўваецца, не кажучы ўжо пра раённыя цэнтры ды сельскія крамы, дзе такога абсталявання нават не бачылі. Аптовы склад “Табак-Інвест” цалкам запоўнены цыгарэтамі, але індывідуальным прадпрымальнікам іх не адпускаюць.

Створаны скандальныя абставіны. Пакупнікі, якія не могуць набыць у гандлёвых кропках цыгарэт фірмы “Табакінвест” абвінавачваюць прадпрымальнікаў у тым, што яны нібыта схавалі цыгарэты, каб потым выставіць іх у падвышаных коштах.

Па словах Катрыча, яны будуць звяртацца да старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара для стабілізацыі абставін на цыгарэтным рынку Брэста і вобласці.

Ганна Васілевіч,.