Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Акцыя СТОП-бензін перанесена на 28 красавіка

14  Апреля 2011 г.  в 13:22, показов: 2715 : Автомобили, транспорт, ГАИ, ДТП


 У Брэсце акцыя СТОП-бензін будзе перанесена на два тыдні – на 28 красавіка. Арганізатары звязваюць перанясенне даты акцыі з трагічнымі падзеямі 11 красавіка ў Мінску.

Па словах аднаго з араганізатараў акцыі Уладзіміра Катрыча, невядома як увогуле адрэагуюць ўлады на гэтую акцыю:

- У сувязі з тым, што такое становішча, вырашылі перанесці на два тыдні. Там паглядзім, якая будзе сітуацыя, як паставяцца ўлады. Людзі павінны пабачыць, што нязгодных з тым, што кошты на бензін падымаюцца, вельмі шмат. Улады павінны пабачыць, што ёсць незадаволеныя. Акцыя перадусім павінна паўплываць на нашых чыноўнікаў. А яны ўжо павінны данесці да свайго кіраўніцтва тыя настроі, якія ёсць у насельніцтва Беларусі. Таму што сёння рост коштаў на дызпаліва і бензін гэта чыста фінансавае пытанне Белнафтахіма.

Акцыя павінна была прайсці сёння па ўсіх абласных гарадах Беларусі а 18-й гадзіне.

Аліса Поль, Брэст,.