Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце вызначылі "Лепшага прадпрымальніка 2010 года"

8  Апреля 2011 г.  в 10:13, показов: 2844 : Праздники, события, мероприятия


Автор - Міхась Ільін

У Брэсцкай вобласці былi падведзены вынікі конкурса "Лепшы прадпрымальнік 2010 года", заяўкі на ўдзел у якім падалі больш за 130 прадпрыемстваў з усіх рэгіёнаў вобласці.
Урачыстае ўзнагароджванне з удзелам кіраўніцтва вобласці адбылося 7 красавіка ў канфірэнц-зале Аблвыканкаму. Аргкамітэт і журы вызначылі пераможцаў па 19 намінацыях сярод 33 лаўрэятаў.

Спіс пераможцаў конкурса:

1. "Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці спажывецкіх тавараў " – "Ляхавіцкі завод "Металапласмас" (г. Ляхавiчы)
2. "Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці прадуктаў харчавання" – "Мотоль" (Іванаўскі раён)
3. "Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці тавараў прамысловага прызначэння" – "Бремінс СТС" (г. Брэст)
4. "Лепшы прадпрымальнік у сферы будаўничай дзейнасці" – "Бремінс" (г. Брэст)
5. "Лепшы прадпрымальнік у сферы грамадскага харчавання" – "Італ-Сервiс" (г. Брэст)
6. "Лепшы прадпрымальнік у сферы аптовага і рознічнага гандлю" – "МіленаАгро" (г. Пінск)
7. "Лепшы прадпрымальнік у сферы медыцынскай дзейнасці" – "Клуб "Фарм-Эко" (г. Драгічын)
8. "Лепшы прадпрымальнік – арганізацыя з замежнымі інвестыцыямі" – "ЭкоМілк"(г. Пінск)
9. "Лепшая фермерская гаспадарка" – "Тытул-Агро" (Пружанскі раён)
10. "Лепшы прадпрымальнік у сферы аказання паслуг" – "Брэстстромаўтаматыка" (г. Мікашевічы)
11. "Лепшы прадпрымальнік у сферы аказання траспартных паслуг" – "Белтранскансалт" (г. Брэст)
12. "Лепшы прадпрымальнік у сферы аказання фізкультурна-аздараўляльных паслуг" – ІП "Аляхновіч Дзмітры Эдуардавіч" (Камянецкі раён)
13. "Лепшы прадпрымальнік у сферы турызма" – "Сакваяж" (г. Брэст)
14. "Лепшы суб’ект інфраструктуры падтрымкі и развіцця прадпрымальніцтва"
15. "Лепшы прадпрымальнік - экспарцёр" – "Аграпрадукт" (Камянецкі раён)
16. "Лепшы прадпрымальнік – арганізатар новых працоўных месцаў" – "ПП Палессе" (г. Кобрын)
17. "Лепшы прадпрымальнік – меценат" - "ПП Палессе" (г. Кобрын)
18. "Лепшы прадпрымальнік сярод моладзі" – "Шклоліт" (г. Кобрын)
19. "Лепшы банк па аказанню паслуг прадпрымальнікам" – Філіял 500 "Прыёрбанк" (г. Брэст)
 

Таксама перад пачаткам мерапрыемства ў фае Аблвыканкама дзейнічала выстава прамысловых дасягненняў, дзе ўсе прысутныя мелі магчымасць азнаёміцца з вырабамі і паслугамі прадпрыемтваў-пераможцаў.

На фота губернатар Брэсцкай вобласцi Сумар К.А.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!