Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

На Брэстчыне ўзніклі праблемы з цыгарэтамі

7  Апреля 2011 г.  в 21:05, показов: 2890 : Бизнес, экономика, аналитика

Аптовы склад у горадзе Брэсце цыгарэт не адпускае. Фірма “Табакінвест”, адно з двух прадпрыемстваў, што выпускае цыгарэты ў Беларусі, адправіла сваіх супрацоўнікаў у адпачынак за свой кошт.

Яны выпускалі такія папулярныя маркі цыгарэт, як "Winston", "Golden Gate", "Monte Karlo", "Camel", "Карона". Прадпрымальнікам патлумачылі, што няма валюты закупіць сыр’ё. Як сказаў брэсцкі прадпрымальнік Уладзімір Катрыдж, на будучым тыдні цыгарэт дадзеных марак не будзе. Прадпрымальнікі свае запасы распрададуць за 4-5 дзён. Але ён упэўнены, што цыгарэты на складзе фірмы яшчэ ёсць:

- На аптовым складзе тытунь ёсць, цыгарэты ёсць, але яны ў рознічны гандль не адпускаюцца. Ні для прадпрымальнікаў, ні ў крамы, ні для іншых структур. Мы лічым, што яны чакаюць павышэння акцызаў на цыгарэты.

Становішча з цыгарэтамі – гэта яшчэ адзін паказчык фінансавага крызісу ў Беларусі.

Ганна Васілевіч,, Брэст.
 

Больше новостей в нашем Telegram-канале + возможность комментировать новости!



Рейтинг@Mail.ru Дизайн