Ананімны мецэнат рамантуе касцёлы на Пружаншчыне. 22 мая ў Пружанах нунцый Антэ Ёзіч асвяціць абраз

21  Мая 2021 г.  в 11:23 : Брестская область

22 мая 2021 г. з 12.00 да 14.00 у г.Пружаны пройдуць урачастыя мерапрыемствы ў гонар асвячэння іконы Божай Маці “Апякунка лясоў”

Падчас свята па вул.Савецкай ад гарадскога парку да касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі пройдзе працэсія з ружанскай іконай Святой Варвары з прыпынкам каля помніка спаленым вёскам. У касцёле адбудзецца святая імша і асвячэнне іконы Божай Маці “Апякунка лясоў”. На вуліцы будзе арганізавана трансляцыя ўсіх ўрачыстасцей.

Жадаючыя таксама змогуць наведаць выставу работ Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Кузьміча, стваральніка копіі крыжа святой Еўфрасінні Полацкай у парафіяльным доме (вул.Савецкая, 24).

У скверы каля Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма будзе працаваць выстава работ майстроў народнай творчасці і выязны гандаль.

Запрашаем усіх на свята!

Нагадаем, што, як піша газета "Раённыя Будні", ананімны мецэнат дапамагае рамантаваць касцёл у Ружанах, рэстаўраваць капліцу ў Ружанах, а таксама фінансуе стварэнне 12 ікон з каштоўных матэрыялаў заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Кузьміч, які, між іншым, аднавіў крыж Еўфрасінні Полацкай.

Першую ікону(абраз Святой Барвары) ён падараваў касцёлу ў Ружанах. Другая - абраз Божай Маці “Апякунка лясоў” - будзе перададзены ў бліжайшую суботу ў касцёл Пружанаў.

Некаторыя лічаць, што гэты ананімны мецэнат, гэта Аляксандр Зайцаў - уладальнік Sohra Group (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты), саўладальнік беларускай "Брэміна-Груп", уладальнік футбольнага клубу "Рух". Па інфармацыі некаторых сайтаў, ён з'яўляецца ўраджэнцам Ружанаў.

Источник: pruzhany.net