Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Расказваем пра лётчыкаў Нічыпарчыка і Куканенку, якія загінулі ў Баранавічах

1 19  Мая 2021 г.  в 14:46, показов: 10883 : Виртуальная экскурсия

19 мая ў Баранавічах упаў вайсковы самалёт ЯК-130. Загінулі двое пілотаў. Як паведамляе Мінабароны, пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць. Лётчыкі адводзілі самалёт ад населенага пункта і ў выніку катапультаваліся надта позна. Палёт выконвалі маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка.

Андрэй Нічыпарчык родам з Ліды. Жанаты, бацька дваіх дзяцей.

Ён з сям’і лётчыка, з дзяцінства ведаў, што будзе лятаць. Яго бацька служыў у Паставах, у Прыбалтыцы. Усе цяжкасці жыцця лётчыка Андрэй бачыў на свае вочы, але гэта яго не напалохала.

«Лётчык першага класа, добры спецыяліст. З ім лёгка працаваць, яго бацька павінен ганарыцца сынам», — характарызаваў Андрэя Нічыпарчыка камандзір у сюжэце для Лідскага тэлебачання.

Мікіта Куканенка родам з Полацка, яму было 22 гады. Вучыўся ў полацкай кадэцкай вучэльні, у 2020 годзе скончыў Вайсковую акадэмію. Ажаніўся, дзяцей не было.

У сеціве можна знайсці відэаролік Мінабароны, прысвечаны Мікіту. Там расказваецца, што будучы пілот усё дзяцінства праводзіў у дзеда ў гарадскім пасёлку Баравуха, дзе размяшчаецца верталётная база, так і захацеў стаць лётчыкам. Але выбраў самалёты.

«Мне падабаецца хуткасць, адчуванне палёта, свабоды», — казаў Мікіта.

У планах Мікіты на 2021 было стаць лётчыкам 3-га класа.

Для абодвух пілотаў гэта быў не першы палёт на Як-130. Напрыклад, маёр Нічыпарчык удзельнічаў у парадзе на Дзень Незалежнасці на такім самалёце, выступаў на міжнародных спаборніцтвах па авіядартсу (спабортніцтвы ва ўменні пераадольваць сістэму СПА ўмоўнага праціўніка, паражаць наземныя аб’екты з дапамогай некіравальных ракет, авіяцыйных гармат і кіраваных супрацьтанкавых ракет).

Мікіта Куканенка таксама адмыслова вучыўчя лятаць на Як-130. Курс, на якім вучыўся Мікіта, быў эксперыментальным, менавіта таму, што на ім засвойвалі Як-130.

Свой вучэбна-баявы ЯК-130 хлопец называў лятаючым камп’ютарам.

«Як толькі першы палёт быў, мяне вельмі ўразіла, я думаў: як я буду гэтым кіраваць? Тры тоны баявой загрузкі, мнагафункцыянальныя індыкатары. Вельмі манеўраны самалёт, шмат можа дазволіць у паветры», — прызнаваўся хлопец.

Источник: Наша Ніва



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


Администратор 2021-05-19 14:47
Вот ещё видео с одним из парней:

↑ +22 ↓


Страницы: [1]