Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце з'явіўся музей габрэяў

25  Марта 2011 г.  в 17:32, показов: 2728 : Музыка, кино, музеи, выставки


Музей брэсцкіх габрэяў урачыста адкрыты ў горадзе над Бугам. Удзел у мерапрыемстве узялі прадстаўнікі дыпламатычных місій Польшчы, Расіі і Украіны, а таксама супрацоўнікі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэту і тыя, хто дапамагаў стварэнню экспазіцыі.

Перад адкрыццём сябры Брэсцкага габрэйскага таварыства "Брыск" паказалі невялічкі канцэрт пад час якога узгадвалі часы перамогі і смуты.

Старшыня таварыства Барыс Брук адзначыў, што музей будзе захоўваць і адлюстроўваць жыццё габрэяў Брэста:

- Распавядае аб жыцці і трагедыі аб дальнейшым жыцці габрэйскага насельніцтва нашага гораду, якое калісьці складала большасць Брэста. Музей распавядае аб тых хто жыў, хто загінуў, хто пасля "падымаў" габрэйскую абшчыну нашага гораду з тых руінаў у якіх ляжаў горад і таго, што засталося ад габрэйскай абшчыны.

Сябра "Брыска" Анатоль кажа, што ніхто ніколі не павінен забываць аб трагедыі халакосту:

- Ніхто ніколі не павінен забываць аб жахах халакосту. У Еўропе загінула болей 6 мільёнаў габрэяў у тым ліку і мае родныя.

Музей брэсцкіх габрэяў запрашае ўсіх берасцейцаў і гасцей гораду, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю наведаць экспазіцыю ў любы дзень па буднях.

Зміцер Кісель,