Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Лесники нашли тело пропавшей 8 февраля 2021 года в Ивацевичском районе женщины

28  Февраля 2021 г.  в 11:35, показов: 9071 : Криминал, происшествия

27 лютага работнікамі ваеннага лясгаса, якія прыехалі з Вялікай Гаці збіраць шышкі ў лясны масіў каля в. Чамялы, было знойдзена цела Алены Сярко (1965 г.н.), якая 8 лютага пакінула сваё месца работы ў Івацэвічах (вул. Талочка).

Жанчыну вышуквалі 19 дзён, міліцыя праверыла ўсе лясныя ўгоддзі каля Івацэвічаў, выклікалі вадалазаў, якія абследавалі Грыўду, а знайшлі выпадкова прыкладна за 15 кіламетраў ад Івацэвічаў, у 5-6 кіламетрах ад роднай ёй вёскі Магіліцы. Цела знаходзілася літаральна каля сотні метраў ад “старой” аўтадарогі.

Будзе праведзена экспертыза, каб даць адказ на пытанне, што стала прычынай смерці.

Выказваем спачуванне блізкім і родным Алены Сярко.




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram