Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Працэс над блогерамі Кабанавым і Пятрухіным пачнецца сёння ў Магілёве

11  Февраля 2021 г.  в 10:11, показов: 623 : Фотофакт

11 лютага павінна пачацца судовае паседжанне над берасцейскімі блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым. Аднак суды адбудуцца не ў Брэсце, а ў Магілёве.

Разгляд крымінальнай справы ў адносінах да аўтараў канала «Народны рэпарцёр» запланаваны на 11, 16, 19 і 23 лютага. Дакладна вядома, што судовае пасяджэнне пройдзе ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Магілёва ў залі № 113, паведамляе Радыё Рацыя.

Як паведаміў адвакат грамадскага дзеяча, Сяргею Пятрухіну прад’яўлена абвінавачванне адразу па трох артыкулах крымінальнага кодэксу — ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады), арт. 369 КК РБ (Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў) і арт. 391 КК РБ (Абраза суддзі або народнага засядацеля ў сувязі з ажыццяўленнем імі правасуддзя).

Блогера Аляксандра Кабанава будуць судзіць згодна часткі першай артыкула 342 і артыкула 369.

Апошні ліст, які даслаў на волю і змест якога быў публічна агучаны, ад блогера Сяргея Пятрухіна быў датаваны канцом студзеня. У ім паведамлялася пра пагаршэння ўмоваў утрымання.

Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін — блогеры, аўтары YouTube-канала «Народны рэпарцёр». Да затрымання ў сярэдзіне чэрвеня мінулага года асвятлялі тэму барацьбы з акумулятарным заводам, а таксама займаліся расследаваннямі на вострыя сацыяльныя тэмы.

Источник: Новы Час



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram