Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Завершыў працу форум дэмакратычных сіл Брэстчыны

2  Марта 2011 г.  в 16:46, показов: 2871 : Политика, власть, оппозиция


Форум дэмакратычных сілаў Брэсцкай вобласці завершыў працу. Удзел узялі болей 30 актывістаў палітычных партый і арганізацый з розных гарадоў і раёнаў вобласці.

Пытанні форума тычыліся падвядзення вынікаў прэзідэнцкай кампаніі 2010 года на Брэстчыне ды распрацоўцы агульнай стратэгічнай кампаніі на бліжэйшы час.

Пачаў сваю працу форум з выступаў кіраўнікоў абласных штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, асобную ўвагу выклікаў даклад па сітуацыі ў Беларусі Мікалая Каўша, кандыдата педагагічных навук.

Лідар абласной рады Беларускага народнага фронту Дзмітрый Шыманскі мяркуе, што ўсе плюсы кампаніі азмрочаныя паслявыбарчымі падзеямі ў краіне:

– Тое, што адбылося пасля – у ноч на 20 чысла, канешне, вярнула на цвёрдую зямлю, паказала, у якой краіне мы жывем. І, натуральна, адкінула Беларусь як мінімум 10 гадоў назад.

Старшыня сацыял-дэмакратаў Брэстчыны Ігар Маслоўскі выказаў свае меркаванне па мінулых выбарах:

– У цэлым гэта паказвае сітуацыю, у якой не было ніякіх супярэчнасцяў падчас збору подпісаў або падчас агітацыі. Мы, можа, проста не зусім шчыльна працавалі – у кожнага быў свой кандыдат, але паміж сабой мы, скажам, не лаяліся, дакладна.

Брэсцкі абласны форум дэмакратычных сілаў наведаў экс-кандыдат у прэзідэнты, адзін з лідараў аргкамітэта партыі Беларуская хрэсціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі, які выказаў свае думкі адносна апошніх падзеяў.

Зміцер Кісель,, Брэст.