Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

На Брэстчыне ўзнікае новая кааліцыя

2  Марта 2011 г.  в 16:42, показов: 2829 : Политика, власть, оппозиция


Падчас працы Брэсцкага абласнога форуму дэмакратычных сілаў была падпісана дамова аб стварэнні Кааліцыі грамадска-палітычных арганізацый Брэсцкай вобласці.

У склад новастворанай кааліцыі увайшлі: аргкамітэты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада», Беларускай рэспубліканскай партыі, руху «Абаронцы айчыны», арганізацыі «Перспектыва», Малады фронт і «Маладая Беларусь».

Прадстаўнік прадпрымальніцкай рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Перспектыва», Віктар Чайкоўскі, паведаміў, што кааліцыя будзе працаваць на правядзенне ў краіне свабодных выбараў:

– Каб новая сіла фактычна запрацавала – каб яна працавала і нешіа ўрэшце змянілася ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Перад усім хочацца таго, да чаго імкнуліся многія кандыдата, якія казалі «Патрэбныя свабодныя выбары».

Ігар Маслоўскі (фота), першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" адзначыў, што кааліцыя мусіць сябе праявіць і толькі тады магчыма будзе яе успрымаць за грамадска-палітычны блок:

– На мой погляд, гэта не кааліцыя, бо любая кааліцыя правяраецца па сваіх дзеяннях. Мы ўбачым у бліжэйшы час або ў больш доўгі тэрмін, якія дзеянні будуць з боку людзей, якія аб’явілі сябе пэўнай кааліцыяй. На жаль, кааліцыяі так не ствараюцца...

Пасля абвяшчэння на форуме аб стварэнні кааліцыі палітычных структур Брэстчыны ўзніклі спрэчкі і дыскусіі. Падпісанты дамовы прапанавалі іншым палітычным партыям і арганізацыям дэмакратычнага руху далучыцца да новай кааліцыі.



Зміцер Кісель,, Брэст.