Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Cвятлана Ціханоўская і амбасадарка ЗША Джулі Фішэр усклалі вянкі да месца пахавання Каліноўскага

6  Февраля 2021 г.  в 15:20, показов: 1799 : Разное: обо всём понемногу


З нагоды міжнароднага Дня салідарнасці з Беларуссю, амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр і Святлана Ціханоўская ўсклалі вянкі да месца пахавання героя Беларусі і Літвы Кастуся Каліноўскага на могілках Росы ў Вільні.

Ціханоўская падкрэсліла, што трэба ведаць сваіх герояў, гістарычных і цяперашніх. «Гэты тыдзень сапраўды можна назваць тыднем герояў Беларусі: 2 лютага быў дзень народзінаў Каліноўскага, 4 лютага — дзень народзінаў Касцюшкі. Аднак галоўныя героі сучаснай Беларусі — гэта тыя, хто сядзiць у турмах за свае погляды. Тыя, хто выходзiць на вуліцы. Тыя, хто ахвяруе сабой кожны дзень за свабоду. Сёння мы ўшаноўваем Каліноўскага, і ў нашых думках кожны, хто працягвае змагацца за свабодную Беларусь».

Цягам апошніх дзён Фішэр знаходзіцца ў Вільні, дзе сустрэлася са Святланай Ціханоўскай, прадстаўнікамі яе Офісу, Кабінету прадстаўнікоў, а таксама шэрагу беларускіх ініцыятываў і арганізацыяў.