«Створана ініцыятыўная група. У яе ўвайшлі 12 чалавек, якія жывуць на тэрыторыі Тэльмаўскага сельсавету. Пазней будзе сход, які юрыдычна аформіць гэтую групу і, магчыма, прыцягне новых людзей. Пасля дакументы пададуць у мясцовыя органы ўлады», – распавёў праваабаронца Раман Кісляк.
Рэферэндум прапанаваў Лукашэнка летам мінулага года на сустрэчы з ініцыятыўнай групай. Спроба правядзення была летась у ліпені-жніўні, але пасля прэзідэнцкіх выбараў працэс спынілі.
Ужо тры гады жыхары Берасцейскага раёну змагаюцца супраць акумулятарнага заводу, які пабудавалі недалёка ад гораду, але афіцыйна так і не запусцілі.