Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

В МВД вдруг рассказали про события в Пинске 9 и 10 августа: там была настоящая бойня

22 1  Февраля 2021 г.  в 22:07, показов: 4967 : Выборы в Республике Беларусь

Стало известно о том, что во время несанкционированных массовых мероприятий в Пинске 9 и 10 августа пострадали более 50 сотрудников милиции. Участники уличных акций использовали тротуарную плитку, палки, урны, арматуру и распыляли слезоточивый газ.

В сети есть видео тех событий, конечно оно отражает только один конкретный момент, но можно понять, что там происходило.

Ещё на одном видео - настоящая река людей, которые кричат "Уходи!":

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Это Пинск вчера вечером

Публикация от Виртуальный Брест (@virtualbrest)

А вот что говорят родные тех, кого задержали:

140-тысячны Пінск быў адным з гарадоў, дзе ў дзень галасаваньня пратэстоўцы змусілі сілавікоў адступіць. Сёньня падзеі 9–11 жніўня тут успамінаюць як пратэсты за перамены, якія скончыліся катаваньнямі пінчукоў. 13 зь іх ужо некалькі месяцаў знаходзяцца ў Баранавіцкім СІЗА № 6.

«Гэта была не атака, а самаабарона», — камэнтуюць падзеі 9–10 жніўня ў Пінску сваякі тамтэйшых палітычных зьняволеных. Па іх словах, агульнадаступнае ў інтэрнэце відэа, дзе гараджане нападаюць на супрацоўнікаў АМАПу, было вырванае з кантэксту.

Што ўлады гавораць пра падзеі ў Пінску пасьля выбараў

Начальнік упраўленьня Сьледчага камітэту Берасьцейскай вобласьці Дзьмітры Канаплянік паведаміў БелТА, што ад дзеяньняў пратэстоўцаў у Пінску 9–10 жніўня пацярпелі 50 міліцыянтаў.

Паводле сьледзтва, былі пашкоджаныя аўтатранспарт і іншая маёмасьць абласной міліцыі. Таксама пашкоджаньні атрымаў будынак Пінскага райвыканкаму, зьнішчаная і пашкоджаная гарадзкая маёмасьць. Агульная шкода склала больш за 23 тысячы рублёў.

Супрацьстаяньне пратэстоўцаў і сілавікоў у Пінску 9 жніўня. Фота: Tut.by

«Найбольш актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў затрымалі адразу пасьля ўдзелу ў іх, — расказаў Дзьмітры Канаплянік. — Дапыталі абвінавачаных, пацярпелых і каля сотні сьведак; правялі агляд месца здарэньня, канфіскаваных падчас яго прадметаў. Асаблівая ўвага аддавалася вывучэньню відэазапісаў, разьмешчаных у інтэрнэце і ў мабільных тэлефонах абвінавачаных. Дзякуючы гэтаму дэталёва вызначаны дзеяньні кожнага зь фігурантаў».

Крымінальная справа 10 чалавек выдзелена асобна і перададзена пракурору для накіраваньня ў суд. Іх дзеяньні кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых беспарадках, які праяўляўся ў непасрэдным учыненьні гвалту над асобай, пагромах, зьнішчэньні маёмасьці). Дзевяць абвінавачаных пад вартай, яшчэ адзін — пад хатнім арыштам. Усе яны пінчукі ва ўзросьце ад 18 да 44 гадоў.

Што расказваюць пінчукі пра падзеі 9 жніўня

Жыхары Пінску, зь якімі пагаварыла Свабода, сьцьвярджаюць, што 9 жніўня пасьля 20:00 людзі прыйшлі да выбарчых участкаў, каб паглядзець на выніковыя пратаколы. Аднак сябры выбарчых камісій паведамілі, што ўжо перадалі вынікі ў Пінскі гарадзкі выканаўчы камітэт. Туды і накіраваліся людзі.

Тым часам каля 50 чалавек дайшлі да чыгуначнага пераезду на вуліцы Першамайскай, дзе іх пабілі супрацоўнікі АМАПу. Пінчукі лічаць, што менавіта гэтыя дзеяньні і сталі прычынай рэакцыі з боку пратэстоўцаў.

Каля 21:00 некалькі тысяч чалавек ужо былі ў раёне плошчы Леніна. Наблізіўшыся да будынку гарвыканкаму, падыход да якога заблякавалі супрацоўнікі ГАУС і РАУС, людзі пачалі крычаць: «Хочам ведаць праўду», «Будзем стаяць да раніцы». Да іх выйшлі начальнік ГАУС Дзьмітры Каравякоўскі і старшыня гарвыканкаму Іван Рабкавец. Яны прапанавалі вылучыць 5 дэлегатаў для перамоваў з кіраўніцтвам гораду.

Узброеныя сілавікі сустракаюць пратэстоўцаў у цэнтры Пінску. 9 жніўня 2020. Фота: Tut.by

Па словах некаторых відавочцаў, адным з дэлегатаў ад народу стаў былы работнік выканкаму, якога пусьцілі паглядзець на працэс падліку галасоў. Выйшаўшы з будынку, ён крыкнуў: «Выбары сфальсыфікаваныя!», што выклікала ў натоўпе яшчэ большае абурэньне.

Аднак цягам 2,5 гадзіны пратэстоўцы чакалі вяртаньня сваіх дэлегатаў. Пры гэтым спынялі агрэсіўна настроеных грамадзян і тых, хто быў пад узьдзеяньнем алькаголю. У выніку на паркоўку гарвыканкаму прыехала падмацаваньне сілавых структур. Яны ўзялі людзей у кола, зь якога пратэстоўцы вырашылі прарывацца. Пазьней людзі пачалі адціскаць сілавікоў, выкарыстоўваючы для абароны падручныя матэрыялы (выламаныя з лавак дошкі, сьметніцы).

Прагнаўшы АМАП, людзі празь некаторы час разышліся па дамах.

На наступны дзень людзі зноў выйшлі на пратэст, аднак ён скончыўся масавымі жорсткімі затрыманьнямі.

Сёньня ў СІЗА ў Баранавічах 13 палітвязьняў, якім пасьля падзей у Пінску 9–10 жніўня прад’явілі абвінавачаньне паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках). Мы сустрэліся зь іхнымі сваякамі і спыталіся, што тыя сёньня ведаюць пра затрыманых.

«Усе камэры назіраньня выйшлі са строю»

«Нядаўна 9-гадовы пляменьнік спытаў: „А тата крымінальнік? Сябры цікавяцца“. Я адказала, што тата палітвязень, і папрасіла наступны раз так і казаць. „А гэта модна?“ — спытаў ён зноў. Я адказала, што гэта крута», — расказвае Сьвятлана, сястра затрыманага і пабітага сілавікамі 10 жніўня Рамана Багнаўца.

Раман Багнавец

Ноччу, пасьля выбараў, 36-гадовы Раман здымаў падзеі на плошчы на тэлефон. Ягонага відэа ні сваякі, ні знаёмыя так і ня ўбачылі. Таксама як і сотні іншых відэаматэрыялаў, зробленых затрыманымі ў Пінску 9–11 жніўня.

«Амаль усе доказы былі зьнішчаныя. Кіраўніцтва гораду сказала, што ўвечары на другі дзень пасьля выбараў быў гром з маланкаю, таму ўсе камэры назіраньня выйшлі са строю. 11 жніўня ў РАУС у скрынцы ляжала каля 200 тэлефонаў, зь якіх выдалілі запісы», — расказвае Сяргей Маўшук, якога разам з жонкай Аленай затрымалі 10 жніўня.

Алена — шматдзетная маці. Пасьля абвінавачаньня паводле ч. 2. крымінальнага артыкула 293 (удзел у масавых беспарадках) яна дагэтуль пад вартай. Сам Сяргей цяпер — пад хатнім арыштам.
«Памятаю, як 10-га, калі нас павялі ў туалет, побач амапавец мыў рукі. Яны былі ўсе ў крыві», — успамінае Маўшук.

Сяргей і Алена Маўшукі

«Хрыбеткі выбівалі палкай»

Сваякі палітычных зьняволеных сьцьвярджаюць, што жорсткасьць сілавікоў у Пінскім ізалятары часовага ўтрыманьня (празь яго прайшлі больш за 300 чалавек) была рыхтык як у гісторыях пра катаваньні ў менскім ізалятары на Акрэсьціна.

«Затрыманыя ў адміністрацыйнай справе былі нават ня сінія, а чорныя. Здаралася, што лекар выпісваў бальнічны ліст, таму што ад болю пасьля біцьця немагчыма было сядзець», — расказваюць родныя.

З усіх, хто цяпер у СІЗА № 6 у Баранавічах пасьля пратэстаў у Пінску, найбольшыя фізычныя траўмы атрымаў 36-гадовы Вячаслаў Рагашчук.

Вячаслаў Рагашчук

Яго затрымалі 10 жніўня ў 22:00. Сястра Кацярына расказала, што паказаньні з брата выбівалі цягам трох дзён, пасьля чаго ён падпісаўся пад дзеяньнямі, якіх не рабіў.

Вячаслаў сказаў адвакату, што з 10 на 11 жніўня ён ляжаў тварам у падлогу ў кайданках на другім паверсе Пінскага ГАУС. Білі яго больш за 10 чалавек. Паводле Кацярыны, гэта былі нечалавечыя катаваньні. Пазьней сукамэрнікі брата расказвалі, што за вухам у яго была вялікая гематома, на сіняках зьявіліся новыя сінякі, хрыбеткі на сьпіне выбівалі палкай.

Вячаслаў (дома яго чакаюць жонка і трое непаўналетніх дзяцей) пісаў у лістах, што ў ізалятары яму дыягнаставалі «кровазьліцьцё, страсеньне мозгу або траўму галавы» ці «мікраінсульт». Ён дагэтуль скардзіцца на шум у галаве. Па словах Кацярыны, мэдычнай дапамогі яе брату не аказваюць.

«Прасіў кнігу „Архіпэляг ГУЛАГ“»

Лісты ад родных зь вязьніцы даходзяць з цэнзурай і нячаста.

«Сын піша, што адчувае сябе нармальна. Што час ляціць хутка. Калі б ня ведалі, адкуль прыходзяць лісты, падумалі б, што ён у санаторыі», — кажа Віктар Рубец, бацька 18-гадовага Алега Рубца. Яго разам зь сябрам, 19-гадовым Даніілам Богнатам, затрымалі ўвечары 10 жніўня. Міліцыянты білі і прыніжалі хлопцаў тры дні.

Алег Рубец (справа) і Данііл Богнат

«Ён вельмі за нас перажывае. Напэўна, шмат інфармацыі ад нас утойвае, ня хоча хваляваць. Трымаецца. Але мы ведаем, што яму цяжка, — дадае жонка Віктара Рубца Тацяна. — Па лістах відаць — сталее хлопец наш. Чытаць шмат пачаў, прасіў перадаць „Архіпэляг ГУЛАГ“».

«А наш „Вайну і мір“ папрасіў», — кажа Сьвятлана Багнавец.

Зьняволеныя пішуць сваякам, што адчуваюць падтрымку і салідарнасьць, нават ад чужых людзей.

Актывіст «Руху за свабоду» Ігар Салавей, затрыманы 3 верасьня, зьдзіўлены, што людзі пішуць яму, напрыклад, пра тое, што ў іхным раёне няма дзіцячага садка. «Не дэпутату нейкаму, а мне ў турму, вязьню, уяўляеш?! Ты раскажы пра гэта знаёмым», — просіць ён у лістах маці.

Са словамі «Каханая, хачу ад цябе дачку» дасылае сваёй жонцы паштоўкі зь вершамі Сяргей Ляжэнка, затрыманы 23 верасьня.

Сяргей Ляжэнка

«Думаю пра вас і плачу»

Арэлі — так апісваюць настрой вязьняў сваякі. Ня ўсе лісты родныя чытаюць бязь сьлёз. 19-гадовы Дэвід Масьціцкі піша, што ў СІЗА моцна ламаюць псыхіку. У хлопца зьяўляліся думкі скончыць жыцьцё самагубствам. Ягоная маці Яўгенія Мацюш паказвае ўрывак зь ліста.

Дэвід Масьціцкі з сынам

«Перад сном заўсёды малюся, потым думаю пра вас і плачу. Мама, тут вельмі дрэнна і цяжка. Я ж не злачынец. Я вельмі моцна каюся, што пайшоў туды, і прашу ў вас прабачэньня. Разумею, што ўбачу вас няхутка, паеду ў лягер. Кожны раз вельмі чакаю твайго ліста, больш мне нічога ня трэба. І вельмі хачу, каб вы ганарыліся мной», — піша Дэвід.

Яўгенія прызнаецца, што пасьля арышту сына яе жыцьцё зьмянілася кардынальна. На фоне стрэсу яна схуднела на 7 кг, здароўе пагоршылася. Давялося зьвяртацца да псыхоляга.

«Найцяжэй ад думкі, што твайму дзіцяці дрэнна, а ты ня можаш яму дапамагчы. Пастаянна стаіць клубок у горле, — кажа Яўгенія, у якой, акрамя Дэвіда, яшчэ 2 малыя дачкі. — Я пачала жыць ягоным жыцьцём, гляджу на гадзіньнік — 6 раніцы, ужо ўстаў. 22 вечара — нарэшце прылёг».

Дэвід, як і большасьць палітвязьняў з Баранавіч, пісаў, што пакутуе ад галаўнога болю, які зьявіўся ад моцнага гуку радыё. Яно ўключана з 6 да 22 гадзіны. Шмат хто з палітвязьняў у лістах падкрэсьліваў, што кожную раніцу пры праверцы яны павінны абавязкова паўтараць: «Я схільны (схільная) да захопу закладнікаў і нападу на адміністрацыйныя будынкі». Прачынаюцца ўсе а 6-й раніцы пад гімн. У камэру з камэры пераводзяць некалькі разоў на тыдзень.

Неўзабаве пінчукоў чакаюць суды

«Хутчэй за ўсё, суд будзе паказальны і тэрмін вялікі. Вы ж ведаеце, як у нас судзяць. Таму не прыяжджайце. Так і мне, і вам будзе спакайней», — чытае ліст сына Аляксандра Цярэшкі, затрыманага 20 верасьня, ягоны бацька Станіслаў.

«Дапаможа нам толькі цуд! — дадае Сяргей Маўшук. — Назад дарогі няма, будзем змагацца».

     Дополнительные материалы по теме:




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


archibald764 2021-02-02 09:31
Бабу со штакетником надо было сразу лупить,выселить в арендное жилье семью,и поставить на учет СОП.Я так понимаю что парень в курточке с бордовым элементом и второй в голубенькой безрукавке,это координаторы и провокаторы?Все на эмоциях,теперь будьте здоровы,реакция силовиков верна,лупить оцепление много ума не надо.

↑ -13 ↓

ALES победим 100проц 2021-02-02 09:36
У вас в мааскве тоже нынче неспокойно. Беззаконие и прочее.
Может обсудим?

↑ +10 ↓

archibald764 2021-02-02 09:57
Такой контингент и в Мааскве,малолетки тупые,маргиналы и живущие за счет страны.

↑ -12 ↓

ALES победим 100проц 2021-02-02 11:46
Продолжайте... Алкоголики, наркоманы и проститутки?  :)
Впрочем, ничего нового.
А ваш карликовый царь за чей счёт живёт. Не живёт, жирует. Чей-то я его в рабочем комбез не видал. На такой дворец наработать, это надо вкалывать по стахановски.

↑ +14 ↓

archibald764 2021-02-02 11:51
Надо отдать должное как политик ВВП просто шикарен,их с Трампом свести так всех прижмут к ногтю и расставят по углам,промахнулся только где то Трамп,продали его с потрохами.

↑ -12 ↓

ALES победим 100проц 2021-02-02 16:13
То есть раз политик, то воровство можно и простить? Ну, поворовал, а кто не ворует, так?

↑ +6 ↓

Dmitry888 2021-02-02 07:49
Ждем весны, потеплеет. Орки вновь будут ездить на транзитах.

↑ +13 ↓

Mismi 2021-02-01 22:36
Сколько на эту тему уже перелопатили. Все акции были исключено мирные. Телеграм-каналы аж надрывались, что никто ничего не дай бог не вытворил.

Но весь порядок рушился, когда прилетал ОМОН и начинал избивать и калечить безоружных мирных людей. Людям приходилось просто защищать свою жизнь и здоровье. Всё прекрасно видели, как убили Тарайковского - человек с поднятыми руками стоял, а ему палят прямо в грудь. Белорусов просто избивали и убивали, а теперь судят за то, что некоторые пытались просто спасти свои жизни?

↑ +112 ↓

ALES победим 100проц 2021-02-02 09:38
Это очевидно. Просто МВД всё пытается "перевернуть страницу". Получается не очень.

↑ +22 ↓

archibald764 2021-02-02 09:33
Интересный метод спасения,плиткой бросать и доской лупить)))а по хребтине в отместку это ай йя яй.

↑ -23 ↓

ALES победим 100проц 2021-02-02 09:41
"Лучше самому убить дьявола, чем позволить ему убить тебя" (с)
Знаете кто сказал, Арчи? Вот то-то же. Пока мусора вели себя нормально, никто из пальцем не тронул.
В Баранках щиты опустили. И ничего не случилось.

↑ +16 ↓

archibald764 2021-02-02 10:08
Щиты опустили))))да я Вас умоляю.не надо это принимать как слабость.

↑ -12 ↓

Mismi 2021-02-02 11:44
Ну, я бы скорее это принимал как адекватность.

↑ +21 ↓

zver130 2021-02-01 23:15
всё так и было.... мирно было пока не приезжал омон...

↑ +57 ↓

archibald764 2021-02-02 10:18
А ты думал мороженщица приедет с пломбиром?ты вообще интересный персонаж.

↑ -18 ↓

archibald764 2021-02-02 09:35
ОМОН по большому счету выдершивал и лупил по начплу зачинщиков особо горячих,ну сердобольные конечно же бросались на помощь "своим",получали по щам и уже плакали вместе.Как не понять своими мозгами что это нормальная тактика силовиков,просто дурачков как эта баба очегь много.

↑ -20 ↓

ALES победим 100проц 2021-02-02 09:44
Вы там прямо в ОМОНе в первых рядах были, Арчи?
Вся Ваша беда в том, что Вы зомбированы телеком. ОМОН под кайфом лез бить всех подряд. А когда кое-где получили ответку, тут то визги и понеслись.

↑ +14 ↓

archibald764 2021-02-02 10:10
По телеку смотрю передачи про животных,там все искренней,захотел укусил,сахотел сожрал.

↑ -6 ↓

s1969 2021-02-02 10:03
Сообщение от ALES победим 100проц
Вы там прямо в ОМОНе в первых рядах были, Арчи?
Вся Ваша беда в том, что Вы зомбированы телеком. ОМОН под кайфом лез бить всех подряд. А когда кое-где получили ответку, тут то визги и понеслись.


омон априори не может быть белым и пушистым.и многие лезли на рожон к омону как раз таки под кайфом...

↑ -11 ↓

archibald764 2021-02-02 10:00
Вы ALES вроде как не должны быть слепой,ваши же и снимали видео,судим по видео,меня ОМОН останавливал пару раз в городе,живой и вполне здоров.Будь я в оцеплении и в мою сторону камни и доски...лупил бы направо и налево.

↑ -2 ↓

ALES победим 100проц 2021-02-02 11:50
Арчи, боюсь что ОМОН Вы видели только по телеку. Потому что если бы Вас реально ОМОН остановил, лежать Вам в автобусе всему синему в полосочку, с отбитым задом и петь гимн Беларуси. Вот никогда не знали, но внезапно и слова и музыку вспомнили. А также вспомнили что шли на митинг Тихановской и очень любите ОМОН.

↑ +6 ↓

user56279 2021-02-01 22:21
Таму шта людзi ужо не вералi тады гэтай улады. Таму i прыйшлi.I што у вынiку?

↑ +50 ↓


Страницы: [1]