Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Вынікі працы 2006-2010 гадоў падвяла Брэсцкая абласная арганізацыя "Чырвоны Крыж"

25  Февраля 2011 г.  в 18:01, показов: 2759 : Благотворительность


Мерапрыемства прайшло ў форме справаздачна-выбарчай канферэнцыі, удзел у якой узялі ўсе рэгіянальныя прадстаўнікі вобласці.

У якасці гасцей прысутнічалі супрацоўнікі дзяржаўных структур, прадстаўніцтва Цэнтральнага офісу Беларускага "Чырвонага Крыжа", дэпутаты парламента.

Акрамя арганізацыйна-выбарчых пытанняў дэлегаты канферэнцыі падымалі хвалюючыя тэмы. Нягледзячы на ўсе поспехі дзейнасці арганізацыі ў вобласці, ёсць шэраг не вырашаных праблемаў звязаных у прыватнасці з тэхнічным абсталяваннем для офісаў.

Генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Віктар Калбанаў, зазначыў, што Брэсцкая вобласць задае дух аптымізму, першая ў рэалізацыі праектаў, а Магілёўская вобласць першая па зборы ахвяраванняў:

- Не аднойчы нам даводзілася падводзіць вынікі. Галоўным дасягненнем можна назваць колькасць валанцёраў, як расце арганізацыйная структура па рэгіёнах. Праекты рэалізуюцца паспяхова, адчуваецца пазітыўная, шчырая энергія, якая сыходзіць ад нашага актыву. Мы маем яшчэ актыўных валанцёраў, гэта апроч валанцёраў, якія запісаныя, але не заўжды прымаюць удзел у сацыяльных праектах, акцыях. Калі сказаць па сродках, то напрыклад Магілёўская вобласць рэалізуе добра збор фінансавых сродкаў. Безумоўна, сыходзіць ад нас, але я тых людзей бачыў і не думаю, што яны сышлі надоўга, быў студэнтам і зразумела, што з'ехаў на іншае месца жыхарства.

2011 год - юбілейны для Беларускага Таварыства Чырвоны Крыж, 90 гадоў таму, 6 чэрвеня 1921 года было прынятае рашэнне аб яго стварэнні, але падтрымкі ў Міжнароднага камітэта не давялося атрымаць і тады беларускія дзеячы Чырвонага Крыжа пачалі самі аказваць дапамогу галадаючым.

Зміцер Кісель,.

Фота tribune.by