Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сацыяльны праект "Мастацтва быць сабою" рэалізуецца у Брэсце

24  Февраля 2011 г.  в 23:39, показов: 3252 : Благотворительность


Якім чынам правесці рэабілітацыю дзяцей-інвалідаў праз тэатральную дзейнасць і фотамастацтва, распавялі сёння на семінары сябры Брэсцкага маладзёвага аб'яднання "Інвалід і асяроддзе". У горадзе над Бугам практыкуецца тэатральная тэрапія, якая развівае асобу дзіцяці з абмежаванымі магчымасцямі.

Сацыяльны праект "Мастацтва быць сабою", які ў прыватнасці накіраваны на пашырэнне практыкі тэатральнай тэрапіі, прыцягнення валанцёраў, рэалізуецца з 1 жніўня 2010 года. У яго межах і была арганізаваная сустрэча на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі, дзе акрамя семінару адбылося адкрыццё кніжнай выставы "Псіхатэрапія мастацтвам" і фота выстава клуба "Погляд".

Кіраўнік праекта, Ірына Трацюк, адзначыла, што паўстаюць некаторыя праблемы ў момант працы і з валанцёрамі:

- На майстар-клас запрашалі валанцёраў, калі было ўпершыню. Не тое каб выйсці на сцэну, яны баяліся нават з кімсьці размаўляць.

Старшыня аб'яднання "Інваліды і асяроддзе", Іван Шмыга, кажа, што такі тэатр дае мажлівасць уявіць сябе кім заўгодна:

- Тут ён становіцца як начальнікам, так і царом, нейкай жывёлаю, тут ён зменьваецца. Можа пачынае жыць сваімі уяўленнямі, тым, што бачыў калісь па тэлебачанні, нешта чуў.

Сваю дапамогу для дзейнасці аказала Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь.

Зміцер Кісель,. Фота ymo.su