Сёння, 20 студзеня, а палове пятай гадзіны вечара, на другім кіламетры аўтадарогі Н-804, недалёка ад вёскі Набярэжная, у кювет з’ехала машына.
Папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля «Нісан» няправільна выбраў бяспечную скорасць руху, не ўлічыў умовы надвор’я, не справіўся з кіраваннем, і транспартны сродак аказаўся па-за межамі дарогі.
Людзі ў аварыі не пацярпелі, машына атрымала механічныя пашкоджанні. За рулём транспартнага сродка знаходзіўся жыхар г. Баранавічы 2001 г.н.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.