Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

В Ляховичском районе в результате наезда машины пострадал пешеход

19  Января 2021 г.  в 09:54 : Брестская область

14 студзеня ў 18.45 гадзін на 450-м кіламетры аўтадарогі Р -43 адбылося дарожнае здарэнне.

Папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля “Лада” недалёка ад Падсаколля пры абгоне грузавіка выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе па краю праезнай часткі насустрач дарожнаму патоку ішоў пешаход. Ён быў абазначаны святлоадбівальным элементам. У выніку манеўра абгону ўчынены наезд на пешага ўдзельніка руху, які быў дастаўлены ў райбальніцу для аказання меддапамогі.
За рулём “лады” знаходзіўся мінчанін 1985 г.н., пацярпелы – жыхар раёна 1962 г.н.

Па факце аварыі праводзіцца праверка, назначана экспертыза абставін ДТЗ.

Вадзіцель быў цвярозы, у парадку і ў наяўнасці ў яго дакументы. У зімовых умовах усім удзельнікам дарожнага руху — вадзіцелям и пешаходам — варта ўлічваць умовы надвор’я і стан праезнай часткі, захоўваць бяспечны скорасны рэжым і быць вельмі ўважлівымі падчас паездкі.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.