Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”

22  Февраля 2011 г.  в 12:11, показов: 3806 : Музыка, кино, музеи, выставки


Больш 1200 адноўленых палескіх традыцыйных касцюмаў, каля 22 адроджаных абрадавых і бытавых танцаў ды песняў – гэта вынік двухгадовай працы дзіцячых фальклорных клубаў Брэстчыны пад каардынацыяй педагога Веры Волкавай.

Адраджэнне рэгіянальных палескіх традыцыяў - адмысловы праект, які падсумоўвае абласны фестываль фальклорнага мастацтва "Радавод", удзел у якім бяруць прадстаўнікі Польшчы, Германіі і Харватыі.

Настаўніца нямецкай і англійскай мовы мястэчка Ленiнскі, Ларыса Поўх, кажа, што дзяцей тэма беларушчыны вабіць, калі няма прымусаў:

- Калі гэта праводзіцца ў цікавай для дзяцей форме, калі гэта праводзіцца без прымусу, калі гэта пачынаецца з пачатковых класаў і пачынаецца на казках, на прымаўках.

Вучаніца 10-га класу базавай школы Марыя адзначыла, што ёй гэта цікава, бо гэта жыццё яе продкаў:

- Радаваліся таму, што у іх ёсць хоць кропелька таго, што засталося ад іх бабуль і прабабауль. Што яны памятаюць тое, што рабілі іх продкі.

Лепшыя дзіцячыя фальклорныя клубы Брэстчыны возьмуць удзел у чарговым фестывалі "Радавод", які адбудзецца 20-га і 21-га мая ў Івацэвічах. Каб трапіць на свята фальклору, неабходна падрыхтаваць цікавы і якасны матэрыял аб культуры свайго рэгіёну, вывучыць і ведаць яго мову, песні і танцы.

Зміцер Кісель,, Брэст