Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Николай Александров (БК) дал интервью об угрозах в адрес Брестского курьера (получено еще одно письмо)

9  Февраля 2011 г.  в 18:19, показов: 4133 : Выборы в Республике Беларусь


За тыдзень два лісты з пагрозамі і брыдкаслоўем атрымаў рэдактар недзяржаўнай газеты "Брэсцкі кур'ер" Мікалай Аляксандраў. Невядомы, які падпісваецца "Патрыёты Беларусі!" у першым выпадку і проста "БССР" у другім, раіць асабіста Аляксандраву з'ехаць з Беларусі, а выданню прарочыць нядоўгае існаванне.

"Гэтыя падзеі выклікалі розныя пачуцці, але ў асноўным шкадаванне, бо ўся энергія зла вернецца з разбуральнаю сілаю ў душу гэтага чалавека", - сказаў Мікалай Аляксандраў у гутарцы са Змітром Кісялём, які азнаёміўся з пасланнямі "патрыётаў":

РР.: - Атрыманыя два лісты. Якое пачуццё выклікаюць?

М.А.: - Самае асноўнае, што паўстае ў думках і ў пачуццях, гэта непаразуменне. Чаму чалавек хаваецца за ананімным подпісам пры чым калектыўным "Патрыёты Беларусі!". Калі ён патрыёт краіны, то павінен неяк адкрыта і прама выказваць свае погляды. Чаго баяцца? Тым больш, як патрыёт Беларусі, ён абаронены ўсёй сучаснай уладаю, якая зараз нас не вельмі шануе. Няўжо я стаў бы неяк "наязжаць" на яго нейкім чынам ці падаваць кудысьці заяўленне. Гэта не наш прынцып, не прынцып журналіста. Тут чалавек выказвае злобу, якая ў яго унутры, абуранасць да іншых поглядаў, якія не супадаюць з яго светапоглядам, думкамі аб жыцці. Можа гэта "багацце" савецкага часу, можа не столькі савецкіх, колькі Іосіфа Сталіна, якія зрабілі культ з абуранасці да "ворагаў народа". Калі рабіліся смяротныя прысуды - расстраляць і ўсе падымалі рукі, крычалі ў адзіным абурэнні, злобе. Гэта дабівае і да сённяшняга часу праз такія лісты, праз такія "гучныя прысуды", напісаныя гэтым аўтарам на нашых старонках, альбо пасылы нас у Ізраіль і ў "прыемныя" тэрміны. Як такое можа існаваць у наш час?! Не разумею.

РР.: - Якое Вашае стаўленне да гэтага, не толькі як рэдактара, а ў цэлым ад калектыва?

М.А.: - Атмасфера ў нас у рэдакцыі не змянілася. Асабіста я не чую нейкага страху. Мабыць ёсць нейкая паскудная трывога, што такія пагрозы на словах, могуць быць працягнутыя нейкімі фізічнымі дзеяннямі. Але гэта не столькі пугае, колькі тое, што гэта прысутнае ў нашым грамадстве, не ў адзінай асобе гэтага аўтара. Гэтыя з'явы можам назіраць, калі ганьбяць помнік ахвярам Халакоста, спальваюць вянкі на захаваннях. Гэтая разбуральная стыхія - вось, што вельмі небяспечна, а не нейкія асабістыя пагрозы ў нашым выпадку, мне як рэдактару, альбо нашым супрацоўнікам. Гэта не адзінкавыя выпадкі!

РР.: - Вы упэўнена кажыце, што за гэтым стаіць адна фізічная асоба. А чаму не нейкія моладзевыя радыкальныя групоўкі, нац-болы, абноўленыя нацыянал-сацыялісты?

М.А.: - Мабыць сама стылістыка паказвае на гэты факт. Не можа малады чалавек, які з'яўляецца сучасным жыхаром нашай краіны быць носьбітам такога разумення. У нац-болаў іншая стылістыка, у нейкіх фашыстаў ці антыфашыстаў і інш., зусім не такія погляды. Па вопыту мінулых гадоў, бывалі, прыходзілі такія лісты, безумоўна, не на столькі гнеўныя, але бывала. Гэта падобна на людзей ва ўзросце ад 60 да 70 гадоў, сумуючыя па мінуўшым часе, па нейкім "бацьку" Сталіну, які б тут зрабіў парадак. Вось яны і хочуць таго парадку.

РР.: - Які Ваш адказ гэтаму чалавеку, людзям, якія робяць такія ўчынкі?

М.А.: - Адказ можа быць тут не адзіны. Па-першае: Бог з вамі, пішыце, можаце не падпісвацца, мы гэта ўважліва вывучаем, знаёмімся. Для нас гэта таксама пэўны сігнал і тэма для разваг, публікацыяў. Па-другое: не трэба сябе так разрываць сваёю злобаю. Злоба, яна абавязкова вяртаецца да свайго носьбіта, яна самаразбуральна і тут яна можа не столькі небяспечна для навакольнага свету, колькі для самога чалавека, які на свет вылівае такую злобу, нянавісць, абуранасць.

З рэдактарам "Брэсцкага кур'еру" Мікалаям Аляксандравым, па сітуацыі з пагрозамі ў дасланых лістах, гутарыў Зміцер Кісель.

Поўная гутарка ў далучаным гукавым файле.

.

Фота