Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сёння - Дзень Тадэвуша Касцюшка

4  Февраля 2011 г.  в 11:31, показов: 3976 : История города Бреста


У дзень 265-х угодкаў Тадэвуша Касцюшкі ў яго роднай вёсцы Мерачоўшчыне адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы. Акрамя прадстаўнікоў улады і грамадскіх аб'яднанняў, удзел возьмуць прадстаўнікі дыпламатычнай місіі Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі.

Для амерыканскага дыпламата Антона Купера, які ўзначальвае місію ЗША, гэта ўпершыню, калі ён пабывае на радзіме Тадэвуша Касцюшкі.

Свае хваляванне дыпламат не хавае, як паведаміў нашаму радыё, то для яго гэта вельмі важны момант сустрэчы з гэтымі мясцінамі:

- Гэта будзе для мяне вельмі цікава, вельмі важна. Касцюшка, чалавек, які аб'яднаў у сваёй асобе розныя міры і вельмі добра будзе пабываць менавіта там, адкуль ён пачынаў свой шлях. Пабываць з тымі людзьмі, для якіх ён зямляк не з-за таго, што ён прыехаў да іх, а таму што ён выйшаў адсюль. Гэта вельмі важна.

Дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Злучаных Штатаў Амерыкі, Польшчы і Беларусі адзначаюць у многіх кропках свету. Як адзначылі прадстаўнікі амбасады ЗША, вучні Вайсковай Акадэміі Амерыкі (United States Military Academy) кожнага 4 лютага, ладзяць адмысловыя мерапрыемствы ў гонар Касцюшкі.

Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касцюшка - нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў вёсцы Мерачоўшчына, што ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 году, удзельнік Вайны за незалежнасць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША. Паходзіў са шляхецкага роду Касцюшкаў. Памёр 15 кастрычніка 1817 года ў Швейцарыі.

Зміцер Кісель, .

Фота Касцюшка і касінеры, аўтар Ян Матэйка (galeria.klp)
 




Система Orphus