Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Берасцейская арганізацыя Партыі БНФ знайшла памяшканне для юрыдычнага адрасу

1 17  Ноября 2020 г.  в 10:43, показов: 499 : Разное: обо всём понемногу

Берасцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ атрымала новы юрыдычны адрас і дзякуе за дапамогу ў пошуку памяшкання неабыякавым берасцейцам.

Па словах кіраўніка абласной арганізацыі Дзмітрыя Шыманскага, калі раней знайсці памяшканне для палітычнай партыі было вельмі складана - бізнэсмены проста баяліся звязвацца з "палітыкай", - то цяпер берасцейцы актыўна адгукнуліся на заклік дапамагчы з пошукам памяшкання:

- Мы атрымалі больш за 20 рэкамендацый і канкрэтных прапаноў па пошуку памяшкання. Гэта былі і проста парады ад прадпрымальнікаў, якія самі арандуюць памяшканні, і прапановы ад бізнэсменаў, якія здаюць памяшканні ў арэнду. Мы дзякуем усім, хто адгукнуўся, за вашу дапамогу, за салідарнасць і словы падтрымкі!

Працягваць легальную дзейнасць цяпер змогуць не толькі абласная структура Партыі БНФ, але і Берасцейская гарадская арганізацыя, і 7 гарадскіх партыйных суполак.




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


smile 2020-11-17 20:30
Ну слава богу, теперь есть место где можно дальше фантазировать.

-1


Страницы: [1]