Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкая абласная бібліятэка імя Максіма Горкага атрымала кніжную калекцыю на англійскай мове аб Тадэвушу Касцюшка

3  Февраля 2011 г.  в 18:47, показов: 4343 : Здоровая нация, спорт


Брэсцкая абласная бібліятэка імя Максіма Горкага атрымала кніжную калекцыю на англійскай мове аб Тадэвушу Касцюшка, нацыянальным героі Амерыкі, Польшчы ды Беларусі.

Ініцыятыву праявіў Інфармацыйны цэнтр амбасады ЗША ў Беларусі. Паралельна адбылося адкрыццё фота-выставы "Амерыка вачамі беларусаў".

Прадстаўнік дыпламатычнай місіі Злучаных Шататаў Амерыкі Антон Купер, адзначыў для нашага радыё, што ацаніць ролю Тадэвуша Касцюшка для Беларусі, мусяць яе жыхары, а вось для грамадзянаў Амерыкі ён сапраўдны герой:

- Ёсць героі, якія важны, бо яны будуюць, падмурак і ў Амерыцы Касцюшка з'яўляецца адным з іх. Ён не нарадзіўся ў Амерыцы, ён прыехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі, але ёсць шмат гарадоў, якія носяць назвы вуліц яго імём. Кожны выпуснік United States Military Academy (Вайсковая Акадэмія ЗША, у свой час яшчэ афіцэр Касцюшка ствараў праекты для муроў абароны, - рэд.) ведае аб гэтым чалавеку і для іх, гэта вельмі важна. Касцюшка, гэта чалавек, які вельмі быў наперадзе амераканскага светапогляду тады, што калі ён напісаў свае завяшчанне, ён папрасіў Томаса Джэферсана быць яго выканаўцам. Джэферсан, які з'яўляецца адным з нашых нацыянальных герояў не змог гэтага зрабіць па асабістаму перакананню. Тадэвуш Касцюшка прасіў вызвалення ўсіх сваіх рабоў. Ёсць факты, якія ставяць яго не толькі ў аснову нашай дзяржавы, але і дае шлях да ўсяго таго, да чаго нашая дзяржава імкнецца - да свабоды. Які Касцюшка для Беларусі, я не магу адказаць, гэта пытанне, якое можа быць, вы лепш адкажыце.

У пятніцу, 4 лютага, у роднай вёсцы Касцюшка ў Мерачоўшчыне адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды яго 265 - х угодкаў. Удзел у святкаванні возьмуць прадстаўнікі амбасады ЗША ў Беларусі, якія пасля завяршэння візіту ў Брэст накіруюцца на месца падзеяў.
 
Зміцер Кісель,. Фота ckuradom.pl