Аб урачыстасцях з нагоды 265-ых угодкаў з Дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

2  Февраля 2011 г.  в 10:32 : Брестская область

Аб урачыстасцях з нагоды 265-ых угодкаў з Дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

4 лютага 2011 г. 16-ты год запар з 1996 г. па традыцыі афіцыйныя ўлады і грамадскасць Брэстчыны ўрачыста адзначаюць 265-я ўгодкі з Дня нараджэння вядомага ўраджэнца Берасцейшчыны, нацыянальнага героя Польшчы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі (1746-1817 гг.).

На Брэстчыне імя Т. Касцюшкі ўшанавана, як найболей, дастойна:

1. 1994 г. – створана грамадскае аб'яднанне “Абласны Фонд Т.Касцюшкі”, з 2003 г. - Брэсцкае ГА імя Т.Касцюшкі, па інцыятыве якога рэалізаваны шэраг праектаў па папулярызацыі імя Касцюшкі на Бацькаўшчыне;

2. 1998 г. – на месцы радавога дома, дзе нарадзіўся Касцюшка (уроч. Мерачоўшчына, г. Косава, Івацэвіцкі р-н), устаноўлены мемарыяльны знак з бронзавай плітой, прысвечаны Касцюшку;

3. 2004-2005 гг. – адноўлена радзінная сядзіба Касцюшкі, у якой адчынены і паспяхова працуе ўжо 5 гадоў Дом-музей Касцюшкі (уроч. Мерачоўшчына, г. Косава, Івацэвіцкі р-н);

4. Сядзібны дом Т.Касцюшкі пабудаваны на сродкі абласнога бюджэту;

5. 2004 г. – у в. Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна пабудавана і адкрыта мемарыяльная капліца 1794 г. на месцы пахавання загінуўшых паўстанцаў Касцюшкі ў бітве войскаў ген. Серакоўскага з войскамі ген. Суворава пад Крупчыцамі (Крупчыцкая бітва);

6. У в. Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна (радавое гняздо Касцюўкаў-Сяхновіцкіх) распачата рэканструкцыя гістарычнага будынка колішняй школы пад Жабінкаўскі дзяржаўны раённы гістарычны музей з мемарыяльнымі пакоямі Т.Касцюшкі. Рашэнне райвыканкама аб стварэнні дзяржаўнага музея прынята ў 2008 годзе.

7. 2005 - 2007 гг. прыняты рашэнні Брэсцкага аблвыканкама і абласнога каардынацыйнага савета па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны аблвыканкама: “Аб аднаўленні Кросаўскага палаца пад гасціннічна-турыстычны комплекс” і распачата падрыхтоўка навукова-праектнай дакументацыі на рэстаўрацыю палаца;

8. 2008 г. - Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2008 г. № 20 рэстаўрацыя Косаўскага палаца ўнесена ў Рэспубліканскую інвестпраграму на 2008 -2012 гг.

9. Рашэннем Камісіі ЮНЕСКА на падтрымку праектна-рэстаўрацыйных работ на Косаўскім палацава-паркавым ансамблі выдзелены і асвены грант;

10. За 2008-2010 гг. на рэстаўрацыі Косаўскага палаца асвоена каля 4,5 млрд. рублёў з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў: праведзена рэстаўрацыя левага крыла з узвядзеннем даху;

11. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2009 г. № 636 рэстаўрацыя Косаўскага палаца ўключана ў інвестпраграму на 2010 г. з аб'ёмам фінансавання 2 млрд. рублёў (Рэстаўрацыя правага крыла і цэнтральнай часткі палаца);

12. 2006 г. – выйшла ў свет манаграфія “Андрэй Тадэвуш Касцюшка. Вяртанне героя на радзіму”;

14. 1996 – 2011 гг. – штогадовыя ўрачыстасці з ускладаннем кветак да мемарыяльнага каменя з бронзавай плітой Т.Касцюшкі і наведваннем музея Касцюшкі з удзелам прадстаўнікоў дыпламатычных місій шэргу краін Еўропы, з якімі было звязана жыццё і дзейнасць Т.Касцюшкі.

Ва ўрачыстасцях, прысвечаных 265-м угодкам з Дня нараджэння Т.Касцюшкі, 4 лютага 2011 г. плануюць узяць удзел:

- прадстаўнкі выканаўчай улады вобласці і раёнаў;

- прадстаўнікі грамадскасці вобласці;

- дэлегацыя Польскага фонду імя Т.Касцюшкі;

- старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА У.Р.Шчасны;

- прадстаўнікі дыпмісій краін, з якімі быў звязаны лёс Т.Касцюшкі.

Івацэвіцкі раён: 4 лютага 2011 г.

12.00-12.20 - ускладанне прадстаўнікамі ўлады Івацэвіцкага раёна і ўсімі дэлегацымі дыпламатычных місій, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый кветак да мемарыяльнага знаку Касцюшкі каля Дома-музея Т.Касцюшкі;

12.20-12.50 - наведванне дэлегацыямі і гасцямі Дома-музея Касцюшкі, прагляд відэафільма А.Т.Касцюшка, абмен сувенірамі;

12.50-13.30 - экскурсія па Косаўскаму палацава-паркаваму ансамблю.