Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Мы падзяляем Вашу заклапочанасць становішчам... Нам прыслалі адказ, мы паглядзелі, але яго няма

4 17  Октября 2020 г.  в 15:12, показов: 1857 : Разное: обо всём понемногу

Прэс-рэліз паводле адказу мясцовых уладаў на Зварот літаратараў Берасцейскага аддзялення Саюза Беларускіх пісьменнікаў

У верасні намі ад імя Рады БА СБП быў накіраваны Зварот на адрас Брэсцкіх абл- і гарвыканкама, а таксама ў Тэлерадыёкампанію “Брэст”. Ішлося пра тое, што ўладам трэба пачаць размаўляць з жыхарамі горада, якія выходзяць на шматлюдныя пратэстныя акцыі. Для чаго прапанаваць маніфестантам абраць упаўнаважаных для перамоў, гарантаваць ім непераслед. Гаварылася пра недапушчальнасць замоўчвання акцый пратэсту ў (пра)дзяржаўных СМІ, найперш на тэлебачанні, пра тое, каб пры згадванні пра іх журналісты працавалі прафесійна, перад усім неаднабакова.  

Адказ ад Брэсцкага гарвыканкама быў атрыманы 30 верасня, аблвыканкам амаль выканаў месячны тэрмін, адказаўшы 15.10.2020.

Паколькі адказ гарвыканкама (за подпісам намесніка старшыні В.К. Шчэрбы, выканаўца В.Цапкоў) кароткі амаль як стрэл, прыводзім яго цалкам, з поўным захаваннем арыгіналу.

“Брэсцкі гарвыканкам разгледзеў калектыўны зварот і паведамляе наступнае.

Мы падзяляем Вашу заклапочанасць становішчам, якое склалася ў горадзе ў выніку масавых беспарадкаў у жніўні 2020 года. Разам з тым паведамляем Вам, што па звестках, прадастаўленых УУС Брэсцкага аблвыканкама, 09.-11.08.2020 на тэрыторыі г. Брэста зарэгістраваныя факты беспарадкаў, пашкоджання і псуты маёмасці, супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Ваша прапанова прадстаўнікам мясцовай улады выступіць на сходах пратэстоўцаў можа быць разгледжана толькі ў рамках Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Закон вызначае парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, які прадугледжвае парадак падачы заявы (паведамлення) аб правядзенні такога мерапрыемства, яе разгляд і вынясенне па ёй рашэння.

Тэматыка і змест тэлевізійных перадач тэлеканалаў, з якімі ў Брэсцкага гарвыканкама ёсць дагаварныя адносіны (“БугТВ” і “Лагуна ТВ”) вызначаны адпаведнымі дамовамі і ў дастатковай ступені адлюстроўваюць падзеі, якія адбываюцца ў горадзе”.

Самым апошнім сказам адказу нам прапануецца пры нязгодзе скардзіцца ў Брэсцкі аблвыканкам, што выклікае яшчэ адну нашу заклапочанасць, бо ў шапцы нашага Звароту названы вышэйстаячы орган быў пазначаны першым, гарвыканкам другім. Нейкая замкнёнасць логікі накаротка.

Брэсцкі аблвыканкам у сваім адказе найперш рэкамендуе сфармуляваць свае прапановы па новай рэдакцыі Канстытуцыі краіны. Як быццам гэта адсутнасць яе, новай Канстытуцыі, вывела на вуліцы сотні тысяч у Беларусі, дзясяткі тысяч жыхароў Берасцейшчыны і яе цэнтра. Таксама нам раяць звяртацца з прапановамі дасканалення нашага грамадскага жыцця ў рэгіянальныя СМІ. Што да належнай працы СМІ, то “у эфіры тэлеканала Беларусь 4 Брэст знаходзяць адлюстраванне ўсе грамадска-палітычныя падзеі жыцця вобласці, у тым ліку і пратэстныя акцыі”.

Дык калі ўсё так ладком, то чаму штонядзелі ў цэнтры Брэста ваўсю курсуюць аўтазакі, і ён поўны АМАПу ды іншых спецлюдзей? Прычым закамуфляваных, як у блокбастэрах, у сумных колераў вопратку без знакаў адрознення і, прабачце за крымінальны слэнг, у “балаклавы”? І чаму мірных берасцейцаў, пры ўсім Магдэбургскім праве абласнога цэнтра ды іншых гарадоў і самых малых мястэчак Берасцейшчыны, як Дывін, правакуюць брутальнымі дзеяннямі? Прэсуюць нават пры сакральным для нас усіх помніку 1000-годдзю Берасця – замест каб іх пачуць?

Нам прыслалі адказ, мы паглядзелі, але яго няма.

Автор: фото - иллюстрация



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


PatsaWatsa 2020-10-17 22:11
Адказ будуць трымаць, але крыху пазней.

+20

Moreman69 2020-10-17 17:56
Перенастрой телевизор

-9

славик 2020-10-17 17:30
А ЛАГУНА-ЦЯ-ВИ на якой кропцы можна пагледзиць?

+13

ELC_AMX 2020-10-17 15:29
Вы чакалі нечага іншага?

+33


Страницы: [1]