Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

“Нету места” – падкаст пра Берасце і берасцейцаў

2  Октября 2020 г.  в 15:56, показов: 901 : Фотофакт

“Нету места” – падкаст пра Берасце і берасцейцаў. Каманда Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запусціла падкаст пра Берасце і берасцейцаў "Нету места".

У першым выпуску псіхолагі з Берасця, Марта і Галіна, распавядаюць, як жыць пры розных эмоцыях (трывога, страх, лютасць, апатыя, бяссілле, віна), як дапамагчы сабе, блізкім і сваім дзецям.

Па словах аўтараў падкаста "Нету места", ён будзе прысвечаны пытанням гарадскога развіцця, удзелу жыхароў Берасця ў прыняцці рашэнняў, якія тычацца будучыні іх горада. Абяцаюць запрашаць вядомых у горадзе публічных асобаў, а таксама экспертаў з іншых гарадоў Беларусі.


– Першапачаткова мы думалі распавядаць менавіта пра гэтыя тэмы і ўздымаць лакальныя праблемы жыхароў нашага горада. Але пасля жнівеньскіх падзей ад першапачатковага плана давялося адысці, таму першыя выпускі будуць звязаныя з кантэкстам усяго, што адбываецца зараз, – распавёў адзін з аўтараў падкаста Дзмітрый Уснарскі.

Падкаст будзе выходзіць раз на тыдзень. Паслухаць яго можна ўжо на некалькіх пляцоўках. Напрыклад:

Яндекс.Музыка
УКантакце
Spotify
Anchor
RadioPublic
Breaker
PocketCasts

Вокладка падкаста зроблена берасцейскай мастачкай Ганнай Яцкевіч.




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram