Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Абнаўленне "Етвязь" альбо вяртанне Міколы Шэляговіча

69 12  Января 2011 г.  в 10:50, показов: 12844


Пятнаццаць год маўчання лідара "Полісься" Міколы Шэляговіча, які стаў апалагетам ідэі Палескай аўтаноміі стварыла ў найноўшай гісторыі Беларусі дзесяткі мітаў. Некалькі гадоў дзеючы кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка перад важнымі падзеямі нагадваў беларусам аб тым, як нібы ён не дазволіў аддзяліць Палессе і стварыць другое Прыднястроўе. Мікола Шэляговіч звярнуўся да ўсяго "рускага свету".

У сярэдзіне 1990-х гадоў у Беларусі адбылася ліквідацыя руху за самаіндыфікацыю палешукоў са сваім аўтаномным кіраўніцтвам. Дзейнасць руху закранула сотні грамадзянаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, чые імёны шырока вядомыя ў беларускім свеце. Увесь гэты час яго лідар заставаўся ў цені, займаўся бізнэсам у Расіі, пазбегаючы кантактаў з журналістамі. Цяпер Мікола Шэляговіч заявіў аб пачатку працы ў Калінінградзе аб'яднання "Етвязь", галоўнай задачаю якога з'яўляецца збліжэнне рускага і нямецкага свету.

Змешчаныя на сайце http://jetvyz.narod.ru матэрыялы супярэчлівыя. Быццам бы з аднаго боку магчыма пабачыць адгалоскі "Полісься" ( напісаныя песні-вершы), а з іншага ідэю рускага шавініста. Сам аўтар сцвярджае, што гэта ўсё нішто іншае, як працяг распачатай дзейнасці ў 80-я гады мінуўшага стагоддзя. Ідзе пяты па ліку этап: пасля змушанага перапынку, абумоўленага палітычнай сітуацыяй у Беларусі, з Расійскага Твангесте-Кенігсберга-Калінінграда Яцвяжскае Адраджэнне пачынае свой новы этап, які зараз магчыма называць - Яцвяжска-Прускае Адраджэнне і Развіццё.

Гісторык, аўтар публікацыяў па брэсцкаму краю Віктар Місіюк, які адзін з першых уступіў у дыялог з Шэляговічам, проста яго не пазнае:

- Асабіста не быў знаёмы, але былі прадстаўленні аб арганізацыі і канечне, мне было вельмі цікава паразмаўляць з Міколай Шэляговічам, даведацца яго планы на будучае. Я проста не пазнаў тую постаць, якая была ў канцы 1980-х сярэдзіна 1990-х, калі вяліся размовы аб мясцовым, лакальным патрыятызме. Праект з якім ён з'явіўся зараз мала звязаны з нашым рэгіёнам.

У першую чаргу да аб'яднання прускага і рускага свету запрашаюцца людзі, хто нейкім чынам звязаны з Западным Палессем Беларусі (Пінск-Брэст). Для многіх грамадскіх дзеячоў і гісторыкаў, дзейнасць "Полісься" звязана з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, што цяпер за сабою нясе новаутворанае аб'яднанне ў складаны палітычны час, цяжка казаць.

Цяжка яшчэ даваць сапраўдныя аб'ектыўныя адзнакі дзейнасці Міколы Шэляговіча, выхадца Агдэмера, які з простага сялянскага хлопца стаў не тое што знаным палітыкам, пісьменнікам, публіцыстам ці бізнэсоўцам у РФ, а стварыў палескі свет, які многім не даваў і не дае спакою.

Якой будзе і што нясе праект "Етвязь" зможам назіраць у бліжэйшыя часы.

Зміцер Кісель
 




Система Orphus