У паўтысячы кіламетрах ад Бярэсця. Як берасцейцы Дзень пісьменнасці наведвалі

6  Сентября 2020 г.  в 15:44 : Разное: обо всём понемногу

Нагадаем, што ў святкаваннях Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах Магілёўскай вобласці прымае ўдзел і Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Мерапрыемствы  прымеркаваныя  святу кнігі пачаліся са службы і запальвання Святога агню ў храме  Бялыніцкай іконы Божай Маці. Затым  на плошчы каля царквы пачала працу творчая прэзентацыя міжнароднага фестывалю "Магутны Божа".

Прайшло чытанне паэзіі і канцэрт духоўнай музыкі з удзелам аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча, Магілёўскай гарадской капэлы, акадэмічных хароў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці.
На вуліцы Савецкай размясціліся выставы-вернісажы выяўленчага і паэтычнага мастацтва, працуюць розна-тэматычныя пляцоўкі " Жывыя партрэты", "Сучасная беларуская кніга"...

Праходзяць  выступленні салістаў-інструменталістаў, народных выканаўцаў, талентаў Магілёўскай зямлі. На пляцоўцы "Слова пісьменніка" гучалі  лірычныя радкі беларускіх творцаў, у тым ліку і паэтаў Берасцейшчыны. Свае вершы чытала Аксана Валуй, Валерый Грышкавец, Мікола Бусько, выступілі старшыня абласной суполкі Таццяна Дземідовіч, журналіст, гісторык Анатоль Бензярук, які адзначыў, што Магілёўшчына - гэта  адна з трох калысак, з якой нарадзілася сучасная Беларусь.

Свята працягнула адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Бялыніцкай іконе Божай Маці і мастацкага музея імені Бялыніцкага-Бірулі.

Источник: Брестский вестник
Автор: Натлля Шляжко
Удадзіслаў Грыбанаў