Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У праваслаўных беларусаў пачаліся Каляды

7  Января 2011 г.  в 19:07, показов: 5157 : Фотофакт

Фото Миланы Харитоновой,

6 студзеня, у калядную куццю, у праваслаўных беларусаў пачаліся Каляды. Раней гэта старажытнае славянскае свята лічылася самым галоўным сярод народных абрадаў і святкаванняў і працягвалася некалькі дзён.
Вечарамі моладзь, дзеці хадзілі па хатах, спявалі калядкі, разыгрывалі гарэзныя сцэнкі. Адзін з калядоўшчыкаў прыбіраўся "казой", якую вадзілі, просячы ў гаспадароў, "каб нашай казе ды падарылі рэшата аўса, зверху каўбаса, рэшата грэчкі на варэнічкі". Калядоўшчыкаў усюды сустракалі ветліва, гэта было залогам таго, што наступны год прынясе поспех. Традыцыйна ў той час было прынята варажыць. Цяпер Каляды працягнуцца да 19 студзеня.
Фотакарэспандэнт вечарам 6 студзеня ўдзельнічаў у старажытным абрадзе разам з героямі каляднага беларускага фальклору ў адным з раёнаў Брэста.