У краме «Князь Вітаўт» падатковая праводзіць праверку

8  Августа 2020 г.  в 16:03 : Бизнес, экономика, аналитика

Берасцейская крама нацыянальнанай сімволікі і адзення ў дадзены момант зачыненая. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйных акаўнтах у сацсетках установы гандлю.

Дадзеную інфармацыю пацвердзіў і дырэктар крамы «Князь Вітаўт» Алег Чапараў, які зараз знаходзіцца на месцы:

– У нас праверачка, толькі пачалася. Пакуль толькі праверка, нікога яшчэ няма.

РР: А правярае падатковая ці АБЭЗ?

– Падатковая.

Вынікаў, як і прычынаў праверкі, дырэктар пакуль не агучыў, аднак днямі супрацоўнікі АБЭЗ у краме сканфіскавалі бел-чырвона-белыя сцягі і белыя бранзалеты.

Дырэктар Алег Чапараў угледзеў у гэтым палітычны падтэкст і звязаў канфіскацыю з падзеямі вакол выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.