Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Аб'яўлены абласны літаратурны конкурс, прысвечаны Году роднай зямлі

2  Апреля 2009 г.  в 19:56, показов: 2734

Аб'яўлены абласны літаратурны конкурс, прысвечаны Году роднай зямлі, 990-гадоваму юбілею Брэста і 65-годдзю вызвалення Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў “Паглядзі на Брэст над Бугам, колькі хараства!”

Абласны літаратурны конкурс, прысвечаны Году роднай зямлі, 990-гадоваму юбілею Брэста і 65-годдзю вызвалення Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў "Паглядзі на Брэст над Бугам, колькі хараства!" праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і філалагічным факультэтам Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна" сумесна з галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, упраўленнямі культуры і адукацыі аблвыканкама з мэтаю выяўлення літаратурна-творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў Брэстчыны.

Паводле палажэння, узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу – да 30 год. Колькасць месцаў: па 6 месцаў ( 1-першае, 2-другіх, 3-трэціх) у кожнай з дзвюх катэгорый (1-творчых работ, 2-літаратурна-даследчых работ). Журы, у скал якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вучоныя-філолагі, літаратурныя крытыкі, выдаўцы і грамадскія дзеячы Брэстчыны, вызначыць лепшыя творчыя і літаратурна-даследчыя работы ў кожнай творчай катэгорыі.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. Лепшыя творы (проза, паэзія, эсэ, драматургія) будуць апублікаваны. Конкурсныя работы дасылаюцца да 1 кастрычніка 2009 года на адрас: 224013, г.Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, к.605, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, з паметкай "На конкурс", або на эл. адрас [email protected]

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лістапада 2009 года.

Конкурсныя работы павінны быць выдрукаваны на адной старонцы папяровага ліста (памер А-4).

Агульны аб'ём работы не павінен перавышаць 3 (трох) лістоў фармату А-4. На тытульным лісце неабходна ўказаць:
прозвішча, імя, імя па бацьку,
дату нараджэння,
месца працы або вучобы,
адрас для перапіскі,
нумары кантактных тэлефонаў,
e-mail (калі есць).
Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрмину, не разглядаюцца. Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

А.Крэйдзіч, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня Журы конкурса 

Источник информации: http://brest-region.by/topic.php?tid=5929




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram