Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Прэзэнтацыя кнігі Макса Шчура ў Празе - справаздача

9  Декабря 2010 г.  в 12:23, показов: 3223 : Музыка, кино, музеи, выставки


4 сьнежня, у чэскай сталіцы адбылася прэзэнтацыя дэбютнай кнігі прозы Макса Шчура “Ліст, знойдзены на папялішчы”. Нетыповасьць прэзэнтацыі ў тым, што праходзіла яна адначасна з удзелам публікі ў зале і віртуальнай публікі, якая заставалася на сувязі ў фармаце “скайп канфэрэнцыі”. Ідэя такога наваўвядзеньня ў тым, каб гуртаваць беларускую чытацкую аўдыторыю незалежна ад месца яе пражываньня. Дзякуючы гэтаму, у праскай прэзэнтацыі змагла, на прыклад, паўдзельнічаць дызайнэрка вокладкі выдадзенай кнігі, і сталая супрацоўніца выдавецтва “Белы крумкач” – Алена Сілівонік, якая жыве ў Менску. Пасьля атрыманьня віншаваньняў з нагоды выданьня трэцяй ужо па ліку кнігі аўтара і набліжаючагася дня трыццаць трэціх народзінаў, Макс Шчур прачытаў пару тэкстаў з новавыдадзенага зборніка і адказаў на некалькі пытаньняў. Адказваючы на пытаньне Юры Дракахруста, пра тое што было б напісана ў біяграфіі Макса Шчура, калі б ён сам аказаўся ў сьпісе ягонай уяўнай энцыкляпэдыі “17 імгненняў музы, альбо Бататуйская літаратура ХХ стагодзьдзя ў эміграцыі ад “А” да “Ю””, Макс сказаў, што пажадаў бы застацца аўтарам аднаго жанру, ці адной сынтэнцыі, захаваўшы тым самым інтымны статус “невідочнага места” (http://www.niamiesta.se). У другой частцы вечарыны аўтар прасьпяваў шэраг уласных тэкстаў пад гітару. Скончылася прэзэнтацыя раздачай аўтографаў.  

Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у Познані

Описание: http://pics.livejournal.com/voranau/pic/0007ssfa/s320x240

Макс Шчур «Ліст, знойдзены на папялішчы»
апавяданьні
выдавецтва «Белы крумкач», Познань
наклад 500 асобнікаў

Макс Шчур - беларускі паэт, перакладнік, эсэіст. Нарадзіўся 4 сьнежня 1977 г. у Берасьці. У 1994—1998 — студэнт Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Ад 1998 жыве ў Празе. Аўтар зборніка вершаў «Амфітэатар» (Прага-Гданьск, 1999), «Амальгама» (Менск, 2010), зборніка апавяданьняў «Ліст, знойдзены на папялічшы» (Познань, 2011), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Ягоныя вершы друкаваліся ў чэскіх, швэдзкіх і польскіх перакладах. Ляўрэат прэміі Янкі Юхнаўца за раман «Там дзе нас няма» (2004), гішпаніст (Premio Iberoamericano 2003). Перакладае з чэскай (Гелнэр, Кліма, Рэйнэк), гішпанскай (Кэвэдо, Борхэс, Лёрка), ангельскай («Прыгоды Алесі ў дзівоснай краіне», «ARCHE», 2002) моваў. Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філязофіяй мастацтва, дачыненьнямі культуры й палітыкі.

Першая анлайн прэзэнтацыя беларускай кнігі <http://voranau.livejournal.com/75927.html>

Прэзэнтацыя кнігі Макса Шчура ў Празе - справаздача

Фота @ Вольга Дудко

З павагай, Віталь Воранаў