Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

23 лістапада ў брэсцкім Лядовым палацы адбыўся гала-канцэрт у межах рэспубліканскай акцыі «Беларусь - гэта мы!»

26  Ноября 2010 г.  в 15:57, показов: 2690 : Праздники, события, мероприятия


Автор: Аксана БРОВАЧ

Для берасцейцаў спявалі Алена Грышанава, Ядзвіга Паплаўская і Александр Ціхановіч, Іван Вабішчэвіч, Аляксандра Гайдук, Макс Лорэнс, Віталь Пракаповіч, Ірына Дарафеева, «Песняры», беларуская «ВІА Гра» - дзяўчаты з гурту «Лас Вегас», гурт «Атлантыка», а таксама ўдзельнікі праекту «Дзве зоркі» Дзмітрый Сайкоў, Элеанора Езерская і іншыя артысты.

23 лістапада ў брэсцкім Лядовым палацы адбыўся гала-канцэрт у межах рэспубліканскай акцыі «Беларусь - гэта мы!»На жаль, не ўсе жадаючыя мелі магчымасць паглядзець «жывыя» выступленні беларускіх артыстаў: у вольны продаж білеты не трапілі. У якасці публікі на двухгадзінны канцэрт запрасілі працаўнікоў розных арганізацый і прадпрыемстваў горада і актывістаў дзяржаўных аб’яднанняў.

Берасцейцы апошнімі з жыхароў абласных цэнтраў краіны далучыліся да акцыі. Аднак спачатку планавалася, што Брэст стане першым з гарадоў, куды тэлеканал АНТ прывязе зорак беларускай эстрады і дзе возьме старт акцыя. Прэс-сакратар тэлеканала Таццяна Курбат паведаміла, што мерапрыемства запатрабавалася адмяніць у сувязі з жалобай і сумнымі падзеямі на «Пінскдрэве». Таму Брэст удастоілі гонару стаць завяршаючым этапам турнэ «Беларусь - гэта мы!» па гарадах Беларусі.

Апошнюю кропку ў гэтай акцыі паставяць 11 снежня маштабным канцэртам на пляцоўцы футбольнага манежа ў Мінску.

Тэлевізійную версію канцэрта ў Брэсце можна будзе пабачыць у эфіры тэлеканала АНТ у суботу 4 снежня а 21-й гадзіне. 

Источник информации: