Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Дзень Волі ў Берасці

25  Марта 2009 г.  в 20:40, показов: 2288


День Воли в БрестеАктывісты Брэсцкай абласной арганізацыі Беларусскай сацыя-дэмакратычнай партыі (Грамады) усклалі кветкі ў гонар абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 

Акцыя адбылася 25 сакавіка ў скверы “Свабоды” ў цэнтры г. Брэста. З кароткай прамовай выступіў старшыня абласной арганізацыі БСДП Ігар Малоўскі. Супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся побач не перашкаджалі правядзенню мерапрыемства пад партыйнай сімволікай.

Да Дня Волі сябры БСДП і ПБНФ падрыхтавалі адмысловыя паштоўкі, якімі віншавалі не толькі сябраў сваіх партыяў, але і звычайных грамадзян як у абласным цэнтры, так і ў шэрагу раённых гарадоў вобласці. 

25 сакавіка ў Берасці адбыўся круглы стол “Дзень незалежнасці: вытокі і сучаснаць”. Прадстаўнікі БСДП, ПКБ, ПБНФ, аргкамітэту партыі “Надзея”, прафсаюзаў РЭП і СПБ абмеркавалі шэраг не толькі гістарычных тэм, але і сучасную ролю палітыкаў у мацаванні незалежнасці, дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Шэраг культурніцкіх акцый прымеркаваных да Дня Волі актывісты абласной арганізацыі БСДП правялі ў Баранавічах, Пружанах, Белаазерску, Драгічыне – гэта круглыя сталы і творчыя вечарыны.


Прэс-служба Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП 




Система Orphus


Комментарии на сайте отключены.
Это вынужденная мера для защиты пользователей