Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

«ЗАРЕ» - 70! Поздравляем с праздником!

25  Марта 2009 г.  в 16:00, показов: 3140

«ЗАРЕ» - 70! Поздравляем с праздником!

 Нынешний год выдался богатым на юбилейные даты. В июле мы отметим 65-ю годовщину освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков, а в сентябре - 70-летие воссоединения Западной Белоруссии с БССР и 600-летие установления заповедного режима в Беловежской пуще. «Заря» держит руку на пульсе этих знаменательных дат, по сути, продолжая писать историю через события и факты, людские судьбы и жизненные ситуации. Не будем забывать: нынешней осенью и «Заре» исполнится 70.

Предлагаем нашим читателям совершить своеобразное путешествие длиною в семь десятилетий и еще раз прожить многие интересные события, происходившие за этот период на Брестчине, в Советском Союзе, Беларуси и мире. Первый номер нашей газеты увидел свет 26 сентября 1939 года. Сначала издание выходило под названием «Рабочы» как орган Временного управления г. Бреста, а с 69-го номера «Заря» стала «Зарёй». С 1939 года мы и поведем свою летопись.
 

Свяшчэнны абавязак

Над Заходняй Беларуссю, якая яшчэ месяц таму назад была краінай канцэнтрацыйных лагераў, засценкаў дэфензівы, краінай нябачанай нішчаты працоўных, сёння ярка ззяе сонца свабоды.

З невыказнай радасцю і лікаваннем сустракае вызвалены народ Заходняй Беларусі дзень выбараў у Народнае Сабранне.

На адбыўшыхся сходах, мітынгах, у гутарках з агітатарамі, у дамах рабочых, сялян, працоўнай інтэлігенцыі - ўсюды гучаць песні аб заваяваным шчасці. Працоўныя горача дзякуюць вялікаму савецкаму народу, слаўнай Чырвонай Арміі за вызваленне ад цяжкага іга польскіх памешчыкаў і капіталістаў.

Пасля доўгіх год бяспраўнага і абяздоленага жыцця народы Заходняй Беларусі атрымалі велізарныя правы. Заўтра яны ўпершыню па самаму дэмакратычнаму ў свеце выбарчаму закону будуць выбіраць сваіх дэпутатаў у Народнае Сабранне.

"Выбары дэпутатаў у Народнае Сабранне праводзяцца выбаршчыкамі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні". Ці было хоць што-небудзь падобнае ў панскай Польшчы. Успомнім "выбары" ў польскі сейм. Турмы, шыбеніцы - уся разбухшая дзяржаўная машына польскіх банкіраў і памешчыкаў была пушчана ў ход, каб пазбавіць народ малейшых праў, каб прымусіць народ галасаваць за стаўленнікаў польскіх магнатаў.

Палескі ваявода Костэк-Бернацкі наводзіў на насельніцтва жах сваёй пагромніцкай дзейнасцю. Працоўныя Брэста памятаюць, як польская жандармерыя прымушала іх галасаваць за ворагаў народа Гойбуша і Трамбіцкага.

Аднак пры ўсіх жорсткіх расправах з народам правіцелі Польшчы не здолелі сабраць пры выбарах у Сейм у 1938 годзе і палову галасоў. Народ не жадаў галасаваць за нянавісных яму кандыдатаў.

Таму з такім неапісуемым энтузіязмам прыходзіць вызвалены народ да выбараў дэпутатаў у сваё Народнае Сабранне. Выстаўленыя кандыдаты ў дэпутаты з`яўляюцца цалкам і поўнасцю прадстаўнікамі народных мас.

Па гораду Брэсту і Брэст-Літоўскаму павету з вылучаных 46 кандыдатаў: сялян - 33, рабочых - 6, служачых - 4, настаўнікаў - 2, саматужнік - 1. Сярод народных кандыдатаў мы бачым беларусаў, яўрэяў, палякаў, рускіх, украінцаў, мужчын і жанчын.

Сялянка вёскі Лышчыц тав. Матвенюк Вера Данілаўна з 12-гадовага ўзросту адчула на сваіх плячах увесь цяжар зверскай эксплуатацыі памешчыка, кулака і турэмнага рэжыма. У барацьбе за вызваленне працоўных яна падвяргалася арыштам, катаванням. І невыпадкова зараз у дні ўрачыстасці Веру Данілаўну як стойкага барацьбіта за справу працоўных народ вылучыў сваім кандыдатам у дэпутаты Народнага Сабрання.

Паходзіў з сялянскай сям`і фельчар Якаў Мікалаевіч Марозаў, усё сваё жыццё цесна звязаў з працоўным народам. Днём і глыбокай ноччу, на падводзе і пяшком, тав. Марозаў заўсёды ішоў да хворых, чэсна служыў народу. На сходзе інтэлігенцыі горада ён першым быў назван кандыдатам у дэпутаты Народнага Сабрання.

Кандыдаты Станіслаў Аляксандравіч Рыбак, Сцяпан Васільевіч Леванюк і дзесяткі другіх маюць за плячыма вялікі жыццёвы шлях, шлях цяжкай працы і барацьбы, іх жыццё - гэта жыццё гушчаў народных мас. Вось чаму на ўсіх мітынгах выбаршчыкі горача вітаюць сваіх кандыдатаў, абяцаюць аднадушна за іх галасаваць.

Свяшчэнны абавязак кожнага выбаршчыка 22 кастрычніка з`явіцца на свой выбарчы ўчастак і аддаць свой голас за лепшых сыноў і дачок вызваленага народа Заходняй Беларусі, і гэтым самым прагаласаваць за савецкую ўладу, за дружбу народаў, за радаснае жыццё ў сям`і народаў СССР.

Рыхтуюцца да Кастрычніцкіх урачыстасцей

Слонім, 19.Х. (БЕЛТА). Працоўныя горада з вялікім уздымам рыхтуюцца да святкавання ХХII гадавіны Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі. 340 агітатараў праводзяць у горадзе і ў вёсках павета гутаркі аб вялікім пралетарскім свяце, аб росквіце эканомікі, культуры і навукі ў Савецкім Саюзе.

Да свята ў горадзе адкрыецца рад новых культурна-бытавых устаноў - паліклініка, радзільны дом і дзіцячая бальніца. Бальніца, разлічаная на 10 коек, адкрыецца ў дні свята ў Ярэчынскай воласці.

21 кастрычніка 1939 г. Источник информации: http://www.zarya.by/news/culture/1654.html




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram