Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Айцец Георгій да кіроўцаў: Едзьце з Богам

15  Ноября 2010 г.  в 18:27, показов: 2406


 З сённяшняга дня ў Беларусі пачаўся тыдзень, прысвечаны ахвярам дарожна-транспартных здарэнняў. У Брэсце ДАІ сумесна з прадстаўнікамі Брэсцкай епархіі распачалі Тыдзень з памінальнай акцыі.

 Айцец Георгій, які сёння ў Свята-Мікалаеўскім гарнізонным саборы прымаў удзел у памінальнай службе, адзначыў у гутарцы з нашым карэспандэнтам Зміцерам Кісялём, што кожны з нас знаходзіцца ў рызыцы і ад кожнага з нас залежыць сітуацыя, якая складаецца на нашых дарогах:

 РР: - Айцец Георгій, вось тое, што сёння адбывалася ў храме, акцыя сумесная праваслаўнай царквы і ДАІ, наколькі яна патрэбна, важна і можа нават яе адзнака?

 а. Георгій: - Можна сказаць, што ў нашыя часы, у нашую цяперашнюю сутнасць, гэта вельмі патрэбная такая акцыя. Чаму? Скажам так, што цяпер ідзе вайна паміж тэхнікай і людзьмі і нажаль людзі прайграваюць у гэтай вайне. Мы бачым не толькі ў нашай краіне, але ў цэлым свеце шмат гіне і на дарогах, і за рулём. Той, хто кіруе, проста ідзе па дарозе можа аказацца як і ў вайну. Ніхто не ведае, дзе і ў якім месцы, таму мы маем вялікую жалобу па тых, хто так загінуў, молімся да Бога за іх і за жывых, каб Бог перасцярог.

 РР: - Калі казаць як зварот да тых людзей, сем'яў з якімі стала такая бяда, ці можа тут падабраць такія словы, што гэта лёс?

а. Георгій: - Можна сказаць, што лёс чалавека, чалавек сам сябе робіць, але гэта напраўду так бывае. Напрыклад, які лёс, калі чалавек п'яны сядае за руль, а бо які лёс, калі чалавек парушае законы і набірае вялікую хуткасць? Бывае так, што ад чалавека не залежыць абставіны, бывае так, што неяк Бог падводзіць пад такое. Можа чалавек ужо ўсё зрабіў у жыцці, можа для перасцярогі тых, хто яшчэ жыве. Мы не можам сказаць усе шляхі Госпада, бо яны для нас тайна, але тут залежыць, што і вышэй і ад самога чалавека.

РР: - Часам бывае на дарогах, калі чалавек не па сваёй віне не адмыслова, але сталася бяда - ён забіў чалавека і пэўна душа яго ў смутку. як вось тут быць? Ці ёсць нейкая перад Богам, перад царквою магчымасць пакаяння, міласэрнасці?

а. Георгій: - Заўсёды маецца такая магчымасць для пакаяння, бо няма такой віны каб чалавек не пакаіўся за выключэннем хіба самазабойства, а так чалавек заўсёды можа пакаіцца, заўсёды можа выправіць сваю віну. У тых жа здарэннях, засталіся дзеці без бацькоў і чалавек можа дапамагчы гэтым дзецям, калі ён зрабіў такое.

РР: - Якое слова Вы можаце сказаць тым людзям, якія за рулём?

а. Георгій: - Пільна сачыць. Кожны хрысціянін павінен пільна сачыць за кожным крокам у сваімі жыцці, таксама і пільна сачыць на дарозе. Канечне, у гэтым жыцці сам чалавек мала што можа зрабіць. Трэба мець надзею на дапамогу Божую.

З айцом Георгіям, клерыкам Брэсцкай епархіі аб пачатку Тыдня памяці ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў гутарыў Зміцер Кісель.

Фота: ugo-osetia.ru

Источник информации: http://new..com/