Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Студэнты-архітэктары з Брэста будуць вучыцца ў былым кляштары

15  Ноября 2010 г.  в 14:56, показов: 2642 : Недвижимость


Яўген Бяласін,

Пра гэта журналістам і краязнаўцам і стала вядома ў часе Круглага стала, прысвечанага аднаўленню Брэсцкай крэпасці. Доктар урбаністыкі Ірына Лаўроўская, адна з аўтараў Канцэпцыі аднаўлення крэпасці, патлумачыла Еўрарадыё:

— Гэта была мая прапанова — надаць мужчынскаму кляштару і касцёлу бернардзінцаў функцыю будынка архітэктурнага факультэта Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта. Яны былі збудаваныя ў 1605-1624 гадах. Прычына: гэта менавіта першы такі будынак у горадзе, пабудаваны на пачатку ХVII стагоддзя. Па-другое, якраз там працаваў шэраг вядомых архітэктараў і мастакоў.

Канцэпцыя, распрацаваная трыма групамі аўтараў, была ўхваленая гарадскімі і дзяржаўнымі чыноўнікамі 29 кастрычніка.

Беларускі каталіцкі касцёл у цяперашнім стане не мае рэсурсаў, каб аднавіць усе разбураныя святыні, сказала спадарыня Лаўроўская. Каталіцкі клір у прынцыпе не супраць, каб у адноўленым мужчынскім кляштары навучаліся будучыя архітэктары, а ў кляштары бернардзінак праводзілі шлюбныя цырыманіялы,

Варта нагадаць, што ў нямецкім горадзе-партнёры Брэста Вайнгартэне педагагічны інстытут таксама месціцца ў кляштары.



Дэманстрацыя ўхваленых праектаў рэканструкцыі на Круглым стале.



Праект аднаўлення мужчынскага і жаночага кляштараў бернардзінцаў з касцёлам.
 




Система Orphus