Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Пейзажы Валерыя Шкаруба ў Брэсце

12  Ноября 2010 г.  в 19:16, показов: 3059 : Музыка, кино, музеи, выставки


Выстава вядомага беларускага пейзажыста Валерыя Шкаруба ўрачыста адкрыта ў горадзе над Бугам у Мастацкім музеі, які размешчаны на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса Брэсцкая крэпасць - Герой.

Намесніца дырэктара музею Святлана Гуляева падкрэсліла значнасць падзеі і запрашае ўсіх наведаць выставу, каб адчуць прыгажосць роднай зямлі:

- Вельмі цікавая выстава - "Жывапіс Валерыя Шкарубы", Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, выдатны мастак. Пейзажны жывапіс яму ўдаўся найбольш. Дакрануцца да гэтай прыгажосці, да гэтага майстэрства, вы можаце прыходзячы ў Мастацкі музей кожны дзень, акрамя панядзелку і аўторку. Не толькі брэстчане, госці горада, прыходзьце цэлымі сем'ямі. 

Творца Валеры Шкаруба з'яўляецца мастаком Беларусі, чые творы і выставы па-за межамі нашай краіны суправаджае афіцыйная дэлегацыя. Шэраг экспазіцыяў пейзажыста прадстаўлены ў Польшчы, Германіі, Грэцыі, Францыі, Італіі і далёка за межамі Еўропы.

Зміцер Кісель,.

Источник информации: http://new..com/