Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Свята ў Брэсце ў Дзень Нестара Летапісца

10  Ноября 2010 г.  в 21:29, показов: 2649 : Музыка, кино, музеи, выставки


На суботу, 13 лістапада, прадстаўнікі ўкраінскай грамадскасці запрашаюць жыхароў і госцяў горада над Бугам на мерапрыемства, якое прыпадае на свята Нестара Летапісца - Дзень украінскай пісьменнасці.

Гэтым разам гулянне пройдзе ў Доме культуры чыгуначнікаў і пачнецца а 14.30 гадзіне. Сярод удзельнікаў будуць прадстаўнікі дыпламатычнай місіі, дзеячы культуры, пісьменнікі і музычныя гурты. Намеснік старшыні ўкраінска-педагагічнай арганізацыі "Берагіня" Віктар Місіюк паведаміў аб маштабе мерапрыемства:

- Украінская грамада шырока праводзіць Дзень украінскай пісьменнасці, якое прыпадае на свята Нестара Летапісца, будуць выступаць нашыя лакальныя пісьменнікі, а таксама ўкраінскія калектывы. Можна будзе пачуць і дзяцей фальклорнай школы.

Святкаванне Дня украінскай пісьменнасці ў Брэсце з'яўляецца традыцыйным, на якім магчыма пачуць шмат цікавага ад лакальных і замежных пісьменнікаў, спевакоў і проста ўдзельнікаў.

Зміцер Кісель,.

Источник информации: http://new..com/