Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Дабрачыннасці трэба падтрымка

4 10  Ноября 2010 г.  в 17:34, показов: 3006 : Благотворительность


 Аўтар: Зміцер Кісель, , фота: kultbrest.info

Ініцыятары дабрачыннага сацыяльна-культурнага праекта "Падаруй дзецям радасць", які распачаў сваю дзейнасць у 2009 годзе на базе Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра заклікаюць грамадскую супольнасць да супрацоўніцтва.

Праект паўстаў па прапанове дзевяці супрацоўнікаў грамадска-культурнага цэнтра. За гэты час у дамах-інтэрнатах для дзяцей прайшло 13 розных мерапрыемстваў, дапамагаць падтрымліваць дабрачыннасць адклікнуўся ў свой час футбольны гарадскі клуб і абласное аддзяленне "Чырвонага Крыжа".

Адзін з арганізатараў, Валянціна Курэша адзначыла для асноўныя мэты праекта:

- Галоўная цэль нашага праекта - гэта эмацыйная рэабілітацыя дзяцей праз культурную і забаўляльную дзейнасць. Дзеці, менавіта якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі - дзеці сіроты, дзеці інваліды, дзеці якія знаходзяцца на лячэнні ў медыцынскіх установах. Менавіта праз тэатралізаваную гульню, праз майстар-класы з народным майстрам, праз канцэртную праграму ў якую ўключаюцца кожны з прысутных дзяцей.

На бліжэйшы час запланаваныя дабрачынныя акцыі сярод дамоў-інтэрнатаў Пінскага і Камянецкага раёну, але неабходна рознабаковая падтрымка. Кожны жадаючы можа звярнуцца ў Брэсцкі абласны грамадскага-культурны цэнтр, што ў горадзе над Бугам па вуліцы Камуністычнай - 1 у аддзел вольнага часу і культуры.

Источник информации: http://new..com/




Система Orphus