У апошні панядзелак а 17-й. У Брэсце сабралася літаб’яднанне "Адкрыццё"

2  Марта 2020 г.  в 12:38 : Фотофакт

Літаратурнае аб’яднанне «Адкрыццё» сабрала творчых сяброў у гарадской бібліятэцы Пушкіна.

Автор фото: Юрий МАКАРЧУК

Кіруе аб’яднаннем пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Зінаіда Дудзюк.

Створана яно было тры гады тамуз мэтай раскрыцця талентаў сярод людзей рознага ўзросту. І вось надышоў час падвесці прамежкавы вынік.

«Мы вырашылі прааналізаваць нашу працу: колькі кніжак выдалі, дзе надрукаваліся. Бачым, што ёсць чым ганарыцца, — расказвае Зінаіда Іосіфаўна. — Прыходзяць да нас новыя творчыя людзі, ёсць і тыя, хто ў аб’яднанні з самага пачатку.Сярод удзельнікаў знаходзяцца тыя, хто прыязджаюць з раёнаў вобласці. Хоць яны рэдка наведваюць аб’яднанне, але таксама выдаюць кніжкі. Гэта для нас самае галоўнае».

За гэты час удзельнікі літаратурнага аб’яднання неаднаразова друкаваліся на старонках раённых, абласных і рэспубліканскіх выданняў. Творы многіх былі надрукаваныя ў калектыўных зборніках, знайшліся сярод іх і тыя, хто выдаў уласныя кнігі.

Асаблівасць «Адкрыцця»і ў тым, што разам з пачаткоўцамі цесна супрацоўнічаюць і вядомыя аўтары, члены Саюза пісьменнікаў — Таццяна Шульга і Ірына Морых.

Яны разам з кіраўніком Зінаідай Дудзюк далі старт і падтрымку такім творцам, як Вольга Сандрыкава, Марыя Навумчык, Кацярына Мізерыя, Вольга Лебядзева-Смірнова, Галіна Гедзік, Святлана Ярошык і многім іншым.

Падчас імпрэзы кожны з удзельнікаў змог пазнаёміць прысутных з сваёй творчасцю, распавесці пра сябе. Гучалі песні, вершы, урыўкі з прозцы. Акрамя таго, за актыўны ўдзел і супрацоўніцтва з СПБ многім удзельнікам аб’яднання ўручылі ганаровыя падзякі.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

«Адкрыццё»будзе працягваць сваю дзейнасць. Тут рады бачыць не толькі тых, хто піша, але і аматараў літаратуры.«Таму, калі ў вас ёсць жаданне атрымаць параду ці падзяліцца сваёю творчасцю, прыходзьце да нас. Аб’яднанне працуе ў гарадской бібліятэцы ў апошні панядзелак кожнага месяца а 17-й гадзіне», — запрасіла Зінаіда Дудзюк.

Источник: Брестский вестник
Автор: Наталля ШЛЯЖКА