Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Беларусі з’явілася новая літаратурная прэмія

1 10  Февраля 2020 г.  в 11:50, показов: 1072 : Фотофакт

Новая літаратурная прэмія імя Васіля Дмытрыюка будзе уручацца штогод аўтарам з Беларусі, якія пішуць украінскай мовай, за творы, апублікаваныя ў мінулым годзе. Фундатар і арганізатар прэміі – Украінскі навукова-педагагічны саюз “Берагіня” (г. Брэст).

У Беларусі з’явілася новая літаратурная прэмія

Пад час правядзення 3-й міжнароднай канферэнцыі “Берасцейскі мір у кантэксце гісторыі і культуры Усходняй Еўропы”, якая адбылася ў Брэсце 8—9 лютага, адбылося ўручэнне прэміі першым лаўрэатам.

У намінацыі “Лепшы артыкул” прэмію атрымала кандыдат гістарычных навук з Мінску Паўліна Скурко за артыкул “Кніга на Берасцейшчыне ў войнах 17-га стагоддзя” з фармуліроўкай “за прабуджэнне цікавасці да культурных набыткаў рэгіёну, зберажэнне духоўнай спадчыны, творчы падыход, уклад у развіццё рэгіянальнай прэсы, прапаганду актыўнай жыццёвай пазіцыі”.

У намінацыі “Папулярызацыя мастацкай творчасці” узнагароду атрымаў кампазітар і паэт Арсэн Тэтэрук з Брэста за кнігу-песеннік “Палескія перазвоны”, якая складаецца з 2 частак: аўтарскія песні А. Тэтэрука і украінскія народныя песні, папулярныя ў роднай вёсцы аўтара (Повыть, Кобрынскі раён). Лаўрэат узнагароджаны за “за значны уклад у ўзбагачэнне скарбніцы нацыянальнай культуры, зберажэнне нематэрыяльнай спадчыны, прывяртанне увагі грамадства да шэдэўраў мастацкай творчасці”.

У намінацыі “Лепшае навуковае выданне” узнагароду атрымаў краязнавец з Пінску, кандыдат фізіка-матэматычных навук, Аляксандр Ільін, суаўтар 640-старонкавай кнігі “Нарысы гісторыі Бяроза-Картузскага канцлагеру”. Кніга месціць мноства невядомых раней фактаў. Выданне ўзнагароджана за “за высокі навуковы ўзровень, сцвярджэнне гістарычнай памяці, стварэнне навуковых арыенціраў, значны ўклад у нацыянальнае культурнае адраджэнне”.

У намінацыі “Лепшы мастацкі твор” узнагароду атрымала Наталка Бабіна за раман “Бадай, Будка”, які ў мінулым годзе выйшаў украінскай мовай у Беларусі ды Украіне, за “высокую літаратурную майстэрнасць, своеасаблівасць ідэі, сцвярджэнне высокіх духоўных каштоўнасцяў, выразную грамадзянскую пазіцыю”.

Васіль Дмытрыюк, чыім іменем названая прэмія – знакавая фігура украінскага руху ў Берасці ў міжваенны час. Доктар, пасол Сейму Польшчы ад блоку нацыянальных мяншынь, кіраўнік украінскай партыі “Сельроб” і “Прасвіты на Палессі”, аўтар мемуараў “Дарогамі вайны і міру”. 1 студзеня 2020 году споўнілася 130 год з дня яго нараджэння.

Фота з Фэйсбуку Наталкі Бабінай. “Ганаруся і цешуся” – падпісала яна яго.




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


Сердитый скептик 2020-02-10 14:49
Спасибо за нормальный белорусский язык!

-1


Страницы: [1]